Авіяўдар па бальніцы ў Кундузе
Авіяўдар па бальніцы ў Кундузе — выпадковая паветраная атака ВПС ЗША па бальніцы арганізацыі «Урачы без межаў» ў горадзе Кундуз (Афганістан) 3 кастрычніка 2015 года.
ПерадгiсторыяПравіць
У канцы верасня 2015 года афганскі горад Кундуз быў захоплены баевікамі тэрарыстычнай арганізацыі Талібан. Неўзабаве Афганская Нацыянальная Армія, пры садзейнічанні амерыканскіх ваенных, разгарнула аперацыю па вызваленні Кундуза. Да 1 кастрычніка талібаў атрымалася выцесніць ў раён Ходжа-Машхад, дзе паўстанцы аказалі рэгулярнай арміі моцны адпор. Для падаўленне супраціву баевікоў было вырашана выкарыстоўваць баявую авіяцыю[1].
IнцыдэнтПравіць
На пачатак кастрычніка ў бальніцы арганізацыі «Урачы без межаў» знаходзіліся каля 200 чалавек, у тым ліку медыцынскі персанал[1].
3 кастрычніка, у 2:10 раніцы, амерыканскi cамалёт AC-130 , з-за памылак армейскага персаналу і збояў у працы апаратуры[2], па памылцы разбамбаваў будынак бальніцы. Па першапачатковай інфармацыі ад РИА Новости, у выніку авіаналета загінулi тры супрацоўніка арганізацыі, яшчэ больш за 30 прапалі без вестак[1]. Пазней агенцтвамі Лента.Ру і Reuters было паведамлена аб 42 забітых і 37 параненых[3][4].
Арганізацыя «Урачы без межаў» назвала авiяналёт ваенным злачынствам і запатрабавала міжнароднага незалежнага расследавання. Прэзідэнт ЗША Барак Абама асабіста папрасіў прабачэння па тэлефоне перад прэзідэнтам Афганістана Ашрафам Гані Ахмадзаем за здарэнне[5].
РасследаваннеПравіць
Міністэрства абароны ЗША, НАТА і ўлады Афганістана пачалі расследаванне абставінаў авіяўдару па бальніцы[5].
29 красавіка 2016 года Міністэрства абароны ЗША па выніках расследавання наклала дысцыплінарныя спагнанні ў дачыненні да 16 амерыканскіх вайскоўцаў[5][3][6]. Аднак ні адзін з вінаватых ня быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. Адзін з афіцэраў быў адхілены ад удзелу ў ваеннай аперацыi ў Афганістана. З iншымi праведзена індывідуальныя гутарка, былi вынесеныя вымовы, дваіх накіравалі на курсы павышэння кваліфікацыі[5].
Зноскі
- ↑ а б в Больница "Врачей без границ" в Афганистане разрушена при авианалете
- ↑ Пентагон: целью удара военных США в Кундузе был объект талибов
- ↑ а б США наказали 16 военных за бомбежку афганской больницы в 2015г | ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Reuters Архівавана 2 кастрычніка 2016.
- ↑ Пентагон признал ошибкой бомбежку больницы в Афганистане : Конфликты: Мир: Lenta.ru
- ↑ а б в г СМИ: 16 военных США наказаны за авиаудар по больнице в Кундузе Архівавана 30 сакавіка 2019.
- ↑ Пентагон: за ошибочную атаку на госпиталь «Врачей без границ» наказан генерал США - Газета.Ru | Новости