Аві Вігдэрзон
Аві Вігдэрзон (іўр.: אבי ויגדרזון; нар. 9 верасня 1956, Хайфа) — ізраільскі матэматык, спецыяліст у галіне дыскрэтнай матэматыкі і камп’ютарных навук, лаўрэат міжнародных прэмій, у тым ліку Абелеўскай прэміі (2021).
Аві Вігдэрзон | |
---|---|
іўр.: אבי ויגדרזון | |
![]() | |
Дата нараджэння | 9 верасня 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, спецыяліст у галіне інфарматыкі, педагог, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | матэматыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Рычард Ліптан[d] |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Гёдэля[d] (2009) прэмія Неванліны[d] (1994) Гібсаўская лекцыя[d] (2008) прэмія Кнута[d] (2019) Абелеўская прэмія (2021) Dijkstra Prize[d] (2023) прэмія Цьюрынга (2023) |
Сайт | math.ias.edu/avi/ (англ.) |
![]() |
Біяграфія
правіцьАві Вігдэрзон нарадзіўся ў 1956 годзе. У 1980 годзе скончыў Тэхніён, і адправіўся ў Прынстанскі ўніверсітэт у ЗША, дзе ў 1983 годзе атрымаў ступень Ph.D. за выкананую пад кіраўніцтвам Рычарда Ліптана працу ў галіне вылічальнай складанасці. Прапрацаваўшы некаторы час у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі, IBM Almaden Research Center у Сан-Хасэ і Даследчым інстытуце матэматычных навук, ён у 1986 годзе атрымаў пастаянную працу ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме.
У 1999 годзе Аві Вігдэрзон атрымаў месца ў Інстытуце перспектыўных даследаванняў у ЗША, і ў 2003 годзе адмовіўся ад месца ў Яўрэйскім універсітэце, каб працаваць у Інстытуце перспектыўных даследаванняў на пастаяннай аснове.
Зноскі
- ↑ https://www.acm.org/media-center/2018/december/fellows-2018 Праверана 24 чэрвеня 2024.