Агародніцкі сельсавет (Камянецкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Агаро́дніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Агароднікі.

Агародніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Камянецкі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Агароднікі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 156
Агародніцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 26 лютага 1958 года ў склад сельсавета з Баршчэўскага сельсавета перададзена вёска Пеначка[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Камянецкага раёна. У 1962—1964 гадах меў назву 2-і Агародніцкі сельсавет у сувязі з далучэннем да Камянецкага раёна, дзе ўжо існаваў Агародніцкі сельсавет[2]. 4 верасня 1972 года скасаваны вёскі Кусічы (злілася з вёскай Агароднікі), Малыя Камарнікі (злілася з вёскай Коладна) і хутар Свіцічы (зліўся з вёскай Пяскі)[3]. 17 верасня 1973 года ў склад горада Высокае ўключаны хутар Пеначка[4]. Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 15 населеных пунктаў[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1403 чалавекі[6], з іх 80,0 % — беларусы, 11,1 % — украінцы, 6,5 % — рускія, 0,8 % — палякі, 0,6 % — азербайджанцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 1156 чалавек[8].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 лютага 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. С. 8
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 верасня 1973 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 24. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.