Агастас Джульярд

Агастас Джульярд (англ.: Augustus D. Juilliard; 19 красавіка 1836 — 25 красавіка 1919) — амерыканскі бізнесмен і мецэнат.

Агастас Джульярд
Род дзейнасці бізнесмен, філантроп, мецэнат
Дата нараджэння 19 красавіка 1836(1836-04-19)[1]
Дата смерці 25 красавіка 1919(1919-04-25)[1] (83 гады)
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Helen C. Juilliard[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сын шаўца. Нарадзіўся ў Атлантычным акіяне на караблі, на якім яго бацькі-французы з’язджалі ў ЗША ў эміграцыю. Вырас у штаце Агая, у 1866 годзе перабраўся ў Нью-Ёрк і ўладкаваўся на працу на камвольны камбінат. Калі фірма згалела, пачаў у 1874 годзе ўласную справу па гандлі мануфактурай (воўнай, шоўкам, бавоўнай) і даволі хутка атрымаў поспех. Разумна ўкладваючы сродкі ў жалезныя дарогі, банкаўскую і страхавую справу, набыў вялікую маёмасць.

Асноўнай сферай дабрачыннай дзейнасці Джульярда стала музыка. З 1892 года і да сваёй смерці ён займаў пасаду Прэзідэнта Метраполітэн-опера  (руск.). Паводле завяшчання Джульярда, сума ў 5 мільёнаў даляраў павінна была быць прымененая на развіццё музыкі ў ЗША. Папячыцелі фонду, заснаванага для распараджэння гэтымі сродкамі, адкрылі ў 1924 годзе Джульярдскую вышэйшую школу (англ.: Juilliard Graduate School), пазней ператвораную ў Джульярдскую школу музыкі.

Зноскі

  1. а б Augustus D. Juilliard // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.