Агашэрская вайна

Агашэрская вайна (таксама вядомая як «Калядная вайна») — ваенны канфлікт паміж Малі і Буркіна-Фасо, які адбыўся ў снежні 1985 года з-за спрэчкі вакол рэгіёну Агашэр.

Агашэрская вайна
Агашэр на карце Буркіна-Фасо
Агашэр на карце Буркіна-Фасо
Дата 2530 снежня 1985
Месца Дзяржаўная мяжа Малі і Буркіна-Фасо, Агашэрская паласа
Вынік Ваенная прамога Малі. Міжнародны суд ААН.
Змены Агашэрская паласа падзелена пароўну
Праціўнікі
 Малі  Буркіна-Фасо
Камандуючыя
Малі Муса Траорэ Буркіна-Фасо Томас Санкарэ
Сілы бакоў
7600 ваенных 4600 ваенных
Страты
38 забітых і 57 параненых 141 забітых і 257 параненых
Агульныя страты
каля 120 мірных грамадзян загінулі

Перадгісторыя правіць

Агашэр лічыцца багатым на мінеральныя рэсурсы і прыродны газ рэгіёнам. Таму ў Бамако аспрэчвалі права суседа на яго валоданне[1].

25 лістапада 1974 года на мяжы дзвюх краін адбылася сутычка паміж памежнікамі. У канцы снежня адбылося яшчэ некалькі перастрэлак. Хоць інцыдэнты былі і нязначнымі, але запатрабавалі замежнага ўмяшання. Перш пытанне спрабавалі ўлагодзіць Тога і Нігерыя, але затым у сітуацыю ўмяшалася Арганізацыя афрыканскага адзінства. Яна загадала стварыць камісію для ўрэгулявання крызісу. Пасярэднікі рэкамендавалі правесці дэмаркацыю мяжы, што было прынята кожным бокам[2].

У 1982 г. у Верхняй Вольце (з 1984 — Буркіна-Фасо) адбываецца ваенны пераварот, у выніку якога да ўлады прыходзіць Томас Санкарэ, які пачынае праводзіць сацыялістычныя рэформы і пераарыентуецца на СССР. З гэтага часу спрэчка набывае і ідэалагічнай афарбоўку, паколькі новая палітыка суседа ўступае ў супрацьстаянне з асновамі рэжыму Мусы Траорэ ў Малі, што быў лаяльны да Францыі.

Тым жа часам ўрады абодвух краін выпрабоўвалі пэўныя ўнутраныя праблемы і каб адцягнуць ўвагі насельніцтва ад іх Уагадугу і Бамако пачалі задумвацца аб «маленькай пераможнай вайне»[1].

Адносіны паміж дзвюма краінамі абвастрыліся, калі малійскі дыпламат Дрыс Кейта быў высланы з Буркіна-Фасо. Сустрэчы паміж дыпламатамі абедзвюх краін, каб абмеркаваць тэрытарыяльнае пытанне, не далі выніку, і радыкальныя настроі працягваў расці. Некаторыя газеты Буркіна-Фасо абвінавачвалі Малі ў падрыхтоўцы ўварвання. Малі адпрэчвала гэтыя абвінавачванні і вінаваціла Буркіна-Фасо ў эскалацыі напружанасці. Да 1985 года абедзве краіны перажылі некалькі гадоў засухі. Дождж, нарэшце, прыйшоў у канцы 1985 года, але ён размыў дарогі і замінаў размеркаванне прадуктаў харчавання і медыкаментаў у рэгіёне.

Канфлікт правіць

У канцы 1985 года ўрад Буркіна-Фасо арганізаваў перапіс насельніцтва, і перапісчыкі па памылцы зайшлі ў лагеры племя фульбэ на тэрыторыі Малі. У адказ на гэта малійцы выказалі пратэст і прывяла свае ўзброеныя сілы ў стан поўнай боегатоўнасці. Прэзідэнт Малі Муса Траорэ публічна асудзіў гэты акт і на працягу дзесяці дзён папрасіў лідараў афрыканскіх краін аказаць ціск на Т. Санкарэ з мэтай вываду войскаў з тэрыторыі Агашэра. Тым не менш, армія Буркіна-Фасо засталася ў гэтым раёне[1].

25 снежня, у дзень каталіцкага Раства, малійская армія пачала наступленне ў Агашэрскай паласе. Буркінійцы пачалі контратакаваць, але нават з перакінутым падмацаваннем не дасягнулі значных поспехаў. У гэты час малійскіе войскі, што апынуліся больш падрыхтаванымі, правялі некалькі паспяховых нападаў, захапіўшы шэраг вёсак. Салдаты Буркіна-Фасо зноў контратакавалі, але панеслі вялікія страты. ВПС Малі нават нанеслі ўдар па рынку ў Уахігуя, у выніку якога загінулі грамадзянскія асобы.

Урад Лівіі паспрабаваў дамовіцца з бакамі аб спыненні агню 26 снежня, але беспаспяхова, баі працягваліся. Другая спроба дамагчыся перамір’я, прадпрынятая па ініцыятыве урадаў Нігерыі і Лівіі 29 снежня, таксама не ўдалася. Толькі 30-га бакі прыйшлі да дамоўленасці[2].

Наступствы правіць

У сярэдзіне студзеня 1986 года на саміце ў Ямусукра Муса Траорэ і Томас Санкарэ пагадзілася адвесці свае войскі на даваенныя пазыцыі. У лютым адбыўся абмен палоннымі, а ў чэрвені былі адноўлены дыпламатычныя адносіны. Аднак прычыны спрэчкі заставаліся нявырашанымі. Справа была перададзеная ў Міжнародны суд ААН[3].

У сваім рашэнні, вынесеным 22 снежня таго ж года, суд падзяліў 3000 км² спрэчнай тэрыторыі амаль пароўну. Малі атрымала заходнюю частку Агашэра, а Буркіна-Фасо — усходнюю [4]. Прэзідэнт Траорэ назваў рашэнне суда «перамогай братэрскіх народаў Малі і Буркіна-Фасо»[5][6].

Зноскі

  1. а б в OECD Report (24 красавіка 2010). Праверана 10 October 2014.
  2. а б Burkina Faso and Mali, Agacher Strip War, 1985 (31 ліпеня 2004). Праверана 10 October 2014.
  3. Frontier Dispute (Burkina Faso/Republic of Mali) (7 снежня 1999). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 1999. Праверана 10 October 2014.
  4. International Court settles West African land dispute(недаступная спасылка). Chicago Sun-Times (24 красавіка 1986). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2015. Праверана 9 October 2014.
  5. Agacher Strip War 1985(недаступная спасылка) (16 снежня 2000). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2011. Праверана 10 October 2014.
  6. Mali(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2013. Праверана 10 October 2014.

Спасылкі правіць