Агнём і мячом (тэлесерыял)

фільм

«Агнём і мячом» (польск.: «Ogniem i mieczem») — польскі гістарычны драматычны тэлесерыял, створаны Ежы Гофманам па аднайменным рамане Генрыка Сянкевіча.

Агнём і мячом
Ogniem i mieczem
Жанр драма, гістарычны, прыгодніцкі
Аўтар(ы) Ежы Гофман
Рэжысёр(ы)
Сцэнарыст(ы)
У галоўных ролях
Кампазітар
Краіна вытворчасці Польшча
Мова польская, украінская, крымскататарская
Колькасць сезонаў 1
Колькасць выпускаў 4
Першы выпуск 8 лютага 1999
Вытворчасць
Прадзюсар(ы)
Месца здымак Кракаў і Познань
Працягласць 180 хвілін
Спасылкі
IMDb ID 0128378

Гэта апошняя (хаця ў адпаведнасці з сюжэтам — пачатковая) частка трылогіі Сенкевіча аб гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя, экранізаваная Гофманам («Пан Валадыёўскі» быў экранізаваны Гофманам у 1969 годзе, а «Патоп» — у 1974 годзе).

Фільм лічыцца найбольш высокабюджэтным з усіх польскіх фільмаў, знятых да таго часу.

Акторы і асноўныя персанажы

правіць

Фабула

правіць

Сярэдзіна XVII стагоддзя. Ян Скшэтускі, пасол князя Вішнявецкага, вяртаецца з місіі ў Крыме. Па дарозе ён ратуе жыццё казацкаму палкоўніку, якім апыняецца сам Багдан Хмяльніцкі. Падчас адпачынку ў карчме ён знаёміцца з двума шляхціцамі, Янам Ануфрыем Заглобай і Лангінам Падбіпяткай, якія мелі магчымасць бачыць, як Скшэтускі расправіўся з агрэсіўным старастам Чаплінскім, кінуўшы яго тварам у гразь перад карчмам. Яны працягваюць свой шлях разам. Неўзабаве яны знаходзяць зламаўшуюся павозку, якая належала княгіні Курцэвіч. Яны ратуюць старую княгіню і яе прыгожую падчарыцу Алену.

Багдан Хмяльніцкі арганізоўвае вялікае паўстанне саюзных з татарамі казакоў на Сячы. Паўстанцы разбіваюць каронныя войскі пры Жоўтых Водах і Корсуні. Паўстанне спрабуе «ўтапіць у крыві» князь Вішнявецкі, якому верна служаць Ян Скшэтускі і Лангін Падбіпятка. Прафесійныя абавязкі разлучаюць Скшэтускага з каханай Аленай. Не хапае часу, каб абараніць яе ад вайны і ад закаханага ў яе казацкага палкоўніка Юрыя Багуна. Багун забіў князёў Курцэвічаў і схаваў Алену у ведзьмы Гарпіны, знакам-паролем доступу да якой робіць свой пярнач.

Войскі на чале з князем Вішнявецкім не могуць разлічваць на дапамогу іншых магнатаў, бо тыя жадаюць перамір’я з казакамі. Паспалітае рушэнне, якое сабралася пад Піляўцамі, разбеглася ад весткі аб прыходзе татараў. Войска князя ўмацоўваецца ў Збаражы, які трымае ў аблозе вялікае войска на чале з Багданам Хмяльніцкім і ханам Іслямам III Гіраем. Шляхта лікам у некалькі тысяч мужна абараняецца, але супраць такой вялікай сілы амаль няма шанцаў.

Князь пасылае Падбіпятку пракрасціся праз лагер казакаў і паведаміць каралю Яну Казіміру пра трагічнае становішча Збаража. Лангін памірае ад стрэл татараў. Але місія ўрэшце ўдаецца Яну Скшэтускаму, дзякуючы якому кароль адпраўляецца на дапамогу Збаражу.

Князь Вішнявецкі, Скшэтускі і Заглоба ставяцца героямі, Алена выратавана, а Юрый Багун схоплены (урэшце Скшэтускі даруе яму волю).

Зноскі

  1. http://www.imdb.com/title/tt0128378/ Праверана 18 мая 2016.
  2. а б в http://stopklatka.pl/film/ogniem-i-mieczem-1999 Праверана 18 мая 2016.
  3. а б в г выгрузка даных FreebaseGoogle.
  4. а б в http://www.imdb.com/title/tt0128378/fullcredits Праверана 18 мая 2016.