Агонія ў садзе

(Пасля перасылкі з Агонія ў Гефсіманіі)

Агонія ў садзе (таксама ўжываецца Агонія ў Гефсіманіі, ва ўсходняй традыцыі таксама Маленне аб чашы) — падзея ў жыцці Ісуса Хрыста, якая адбылася, згодна з Новым Запаветам, паміж Развітальнай прамовай падчас Апошняй Вячэры і арыштам Ісуса.

Агонія ў садзе, Эль Грэка

Біблейскае апавяданне правіць

Па ўсіх чатырох Евангеллях, адразу пасля Апошняй Вячэры Ісус ідзе ў сад, каб памаліцца. Кожнае Евангелле крыху па-рознаму апісвае дэталі падзеі. Матфей і Марк вызначаюць гэта месца малітвы як Гефсіманію. Ісуса суправаджаюць тры апосталы: Пётр, Ян і Якаў, якіх Ён папрасіў, каб яны не спалі і маліліся. Ён адышоў на адлегласць «двух крокаў» ад іх, дзе Ён адчуваў моцны сум і тугу, і сказаў: «Ойча Мой, калі гэта магчыма, хай гэтая чаша мінуе Мяне. Тым не менш, хай будзе, як Ты таго хочаш, а не Я». Тады, трохі пазней, Ён сказаў: «Калі не можа чара гэтая прайсці міма, але я павінен піць, хай будзе воля Твая!» (Матф. 26:42). Ён сказаў гэтую малітву тры разы, прыходзячы кожны раз да трох апосталаў пасля кожнай малітвы, і кожны раз знаходзячы іх у сне. Сонным вучням Ён сказаў: «Дух бадзёры, але плоць слабая». Пасля малітвы Анёл сышоў з нябёсаў, каб умацаваць Яго. У час, калі Ён маліўся, «быў пот Яго, як кроплі крыві, што падалі на зямлю» (Лук. 22:44).

Мастацкія выявы правіць

 
Агонія ў садзе. Джавані Беліні, 14591465 гг.

Падзея адлюстравана ў шэрагу мастацкіх твораў, найбольш вядомыя з іх: