Акцябрская (Віцебскі раён)
Акця́брская[1] (трансліт.: Akciabrskaja, руск.: Октябрьская), часам Акцябрскі — аграгарадок (да 2010 — вёска[2]) ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Акцябрскага сельсавета. Знаходзіцца за 10 км на поўдзень ад Віцебска, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Забалоцінка, на аўтамабільнай дарозе Р87 (Віцебск — Орша).
Аграгарадок
Акцябрская
|
Пабудавана ў 1968—1974 гг. як эксперыментальны пасёлак. Спачатку называлася Цэнтральная. Пасля ўвядзення адміністрацыйнага будынка і пераводу з вёскі Сакольнікі дырэкцыі саўгаса і з вёскі Шапуры выканкама Акцябрскага сельсавета перайменавана ў вёску Акцябрская. З 1970 года забудова праводзілася па праекту інстытута «Віцебскграмадзянпраект» (архітэктары А. Бельскі і М. Іваноў, распрацоўка праекта і забудова адзначаны прэміяй Савета Міністраў СССР у 1976 годзе і двума дыпломамі ВДНГ СССР)[3].
У 1975 годзе адкрыта Віцебская занальная дарожна-кліматычная станцыя (у далейшым дарожна-доследная).
Эканоміка і грамадстваПравіць
У вёсцы размешчана цэнтральная сядзіба камунальнага унітарнага сельгаспрадпрыемства «Сялюты». Тут працуюць ліцэй № 3 сельскагаспадарчай вытворчасці, механізаваны двор, лясніцтва, сярэдняя школа (пры школе дзейнічае Музей баявой і працоўнай славы), Дом культуры, АТС, аддзяленне сувязі, дзіцячы сад-яслі, участковая бальніца, сталовая, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт, дзіцячая школа мастацтваў, 4 магазіны.
У 1978 годзе за 7 км на паўднёвы захад ад вёскі каля аўтамагістралі Віцебск—Орша на брацкай магіле савецкіх воінаў пастаўлены помнік—зорка.
КультураПравіць
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Решение Витебского районного Совета депутатов от 29.01.2010 № 238 «О преобразовании сельских населенных пунктов Витебского района в агрогородки»
- ↑ Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. — 727 с. — 10 000 экз.
ЛітаратураПравіць
- З гісторыі населеных пунктаў / Падрых. В. В. Віталева // Памяць: Віцебскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 726. — ISBN 985-02-0647-0.
- Іваноў М. С. Акцябрская // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. — 727 с. — 10 000 экз.