Аюцавічы

аграгарадок у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Аюцавічы)

Аю́цавічы[1] (трансліт.: Ajucavičy, руск.: Оюцевичи) — аграгарадок у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Мірскага сельсавета.

Аграгарадок
Аюцавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 525 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1596
Паштовыя індэксы
231449
Аўтамабільны код
4
СААТА
4233857066
Аюцавічы на карце Беларусі ±
Аюцавічы (Беларусь)
Аюцавічы
Аюцавічы (Гродзенская вобласць)
Аюцавічы

У 1940—1954 гадах цэнтр Аюцавіцкага сельсавета, да 1977 года ў складзе Сімакаўскага сельсавета[2].

Назва правіць

Назва адыменнага паходжання, ад аднаасноўнага балцка-літоўскага імя Ajutis. Адпаведнае прозвішча вядомае ў сучаснай літоўскай антрапаніміі.

Аснова Ai- ад першапачатковага Ei-, а гэтая ад літоўскага eiti "ісці". Яна пашыраная іменным пашыральнікам -ut- (як у імёнах Кейстут, Бірута і пад.). Аснова Ei- выкарыстоўваецца і ў двухасноўных імёнах, ад якіх, напрыклад,, тапонімы Эйгерды, Эйвідавічы.

Структурна падобныя да Ai- асновы Bui-, Gai- у прозвішчах Буель, Гаель з Лідскага раёна, ад аднаасноўных імёнаў Buj-el'is, Gaj-el'is.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 красавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).

Спасылкі правіць