Бабінічы (Віцебскі раён)

аграгарадок у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Бабінічы)

Бабінічы (трансліт.: Babiničy, руск.: Бабиничи) — аграгарадок у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр сельсавета. Насельніцтва — 1004 чал. (2018).

Аграгарадок
Бабінічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
1,808595[1] км²
Насельніцтва
  • 761 чал. (2003)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Паштовыя індэксы
211322
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212806011
Бабінічы на карце Беларусі ±
Бабінічы (Віцебскі раён) (Беларусь)
Бабінічы (Віцебскі раён)
Бабінічы (Віцебскі раён) (Віцебская вобласць)
Бабінічы (Віцебскі раён)

Геаграфія правіць

Размяшчецца за 11 км у напрамку на паўночны ўсход ад Віцебска, на аўтадарозе Р112 Віцебск — ДППП «Стайкі» (мяжа з Расійскай Федэрацыяй)[2].

За 3 км на паўночны ўсход ад паселішча знаходзіцца радовішча глін Хахлоўшчына (назва ад былой вёскі Хахлоўшчына), пластападобны паклад звязаны з азёрна-ледавіковымі адкладамі часу адступання паазерскага ледавіка.

Гісторыя правіць

У XVI ст. упамінаецца ў Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1667 г. маёнтак, прыватная ўласнасць зямяніна Корсака.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у Віцебскай губерні Расійскай імперыі. У 1839 г. існавала праваслаўная Свята-Петра-Паўлаўская царква. У 1841 г. пабудавана драўляная праваслаўная Свята-Мікалаеўская царква. У 1862 г. адкрыта народнае вучылішча, у якім вучыліся 41 хлопчык і 1 дзяўчынка. У 1867 г. адкрыта царкоўнапрыходская школа. У 1880 г. сяло — цэнтр Бабініцкай воласці. Знаходзілася за 10 вёрст ад павятовага горада. Тут размяшчалася валасная ўправа, за 1 вярсту знаходзіліся ваколіца Бабінавічы і праваслаўная царква, пры якой працавала царкоўнапрыходская школа, у 6 вярстах размяшчаўся кардон паштовай станцыі. Дзейнічаў прызыўны вайсковы ўчастак, пазыкова-ашчаднае таварыства. У 1895 г. існавалі двухкласнае народнае вучылішча і аднакласная царкоўнапрыходская школа, для якой сяляне ў 1899 г. на свае сродкі пабудавалі ўласнае драўлянае памяшканне.

У 1905 г. сяло — цэнтр воласці і сельскагаспадарчай грамады. Мелася мяшчанская ўправа. Маёнтак (7 двароў, 22 жыхары) належаў мяшчанам-стараверам (Смірнову і 5 другім уладальнікам), якія валодалі 165 дзесяцмнамі зямлі. Усяго воласць уключала 6286 жыхароў, 12 517 дзес. зямлі.

12 чэрвеня 1919 г. вёску на чале з агітпоезда «Кастрычніцкая рэвалюцыя» наведаў М. І. Калінін. З 20 жніўня 1924 г. — цэнтр сельсавета Віцебскага раёна і акругі. На базе дарэвалюцыйнай школы была створана чатырохгадовая школа, якую наведвалі дзеці з 12 навакольных вёсак. У 1926 г. 23 двары, 78 жыхароў. Непадалёку знаходзілася аднайменная вёска (25 двароў, 111 жыхароў). У 1929 г. арганізаваны калгас імя Молатава. У калгасе працавала кузня. У 1939 г. школа была пераўтворана ў сярэднюю.

У 1941 г. у Бабінічах 114 двароў. У час нямецкай акупацыі, у снежні 1943 г., нямецкія акупацыйныя ўлады знішчылі тут 104 двары і 7 мірных жыхароў. У баях за вызваленне вёскі ад нямецкай акупацыі загінула 2527 савецкіх салдат. Пасля вайны вёска адбудавалася.

У 1995 годзе ў вёсцы 734 жыхары, 294 двары[2].

На 1 студзеня 2003 г. 297 двароў, 761 жыхар. У вёсцы размешчана цэнтральная сядзіба камунальнага ўнітарнага сельгаспрадпрыемства «Падбярэззе». Тут працуюць жывёлагадоўчая ферма, машынны двор, сярэдняя школа (пры школе дзейнічаў краязнаўчы музей), дзіцячы сад, дзіцячая школа мастацтваў, участковая бальніца, аптэка, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, АТС, комплексны прыёмны пункт, сталовая, 2 магазіны.

Славутасці правіць

Страчаныя правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • З гісторыі населеных пунктаў / Падрыхт. В. В. Віталева // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкал.: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 728—729.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 182. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).