Бабінічы (Аршанскі раён)
аграгарадок у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Бабінічы, Аршанскі раён)
Ба́бінічы[1] (трансліт.: Babiničy, руск.: Бабиничи) — аграгарадок у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавета.
Аграгарадок
Бабінічы
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя правіць
У 1919 годе жыхары вёскі далучыліся да ўзброеннага Гарадзішчанскага паўстання супраць бальшавікоў і супраць мабілізацыі. У вёсцы быў арганізаваны ўзброены атрад з 80 чалавек, гатовых супраціўляцца чырвонармейцам і выстаўлены блокпост з кулямётам[2].
Славутасці правіць
- Сядзібна-паркавы комплекс (XIX ст.)
Вядомыя асобы правіць
- Аляксандр Віктаравіч Чарвякоў (нар. 1966) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
- Самуэль Кміціч (1630 - 1692) — Харунжы аршанскі. Прататып галоўнага героя рамана Г. Сянкевіча "Патоп".
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Стужынская Н. І.. Майданы 1919-га: у пачатку мая спаўняецца 95 гадоў Гарадзішчанскаму паўстанню . Наша Ніва (24 мая 2014). Праверана 24 чэрвеня 2021.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бабінічы (Аршанскі раён)
- Бабінічы (Аршанскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)