Багушэвічы (Бярэзінскі раён)

аграгарадок у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Багушэвічы)

Багушэ́вічы[1] (трансліт.: Bahuševičy, руск.: Богушевичи) — аграгарадок у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Уса. Адміністрацыйны цэнтр Багушэвіцкага сельсавета. Знаходзяцца за 24 км на паўднёвы захад ад Беразіно, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Градзянка.

Аграгарадок
Багушэвічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
558 чалавек (2003)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1715
Паштовыя індэксы
223336
Аўтамабільны код
5
СААТА
6204808006
Багушэвічы на карце Беларусі ±
Багушэвічы (Бярэзінскі раён) (Беларусь)
Багушэвічы (Бярэзінскі раён)
Багушэвічы (Бярэзінскі раён) (Мінская вобласць)
Багушэвічы (Бярэзінскі раён)

Гісторыя правіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Багушэвічы датуецца 1 чэрвеня 1501. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. У 1644 Рыгор Юрый Друцкі-Горскі, выконваючы волю нябожчыцы маці, заснаваў тут касцёл. Апроч таго, у Багушэвічах існавала прыстань і вадзяны млын, праводзіліся 2 рэгулярныя кірмашы. У розныя часы мястэчка знаходзілася ва ўладанні Завішаў, Ваньковічаў, Свентаржэцкіх, у XVIII ст. — цэнтр графства.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Багушэвічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У часы нацыянальна-вызваленчага паўстання 23 мая 1863 аддзел Ляскоўскага-Свентажэцкага ў колькасці каля 30 чалавек увайшоў у мястэчка, дзе прысудзіў да шыбеніцы святара Маскоўскага патрыярхату Канапасевіча, які рабіў даносы на паўстанцаў і арганізоўваў контр-выпады супраць іх. Па здушэнні выступлення расійскія ўлады знішчылі тутэйшы палац Свентажэцкіх. У 1875 цар маскоўскі Аляксандр II падараваў Багушэвічы Шалгунову. У XIX ст. у мястэчку існавалі касцёл, царква, 4 сінагогі, пошта, пажарная каманда. У 1900 адкрылася другакласная царкоўна-прыходская школа. 14 красавіка 1910 газета «Наша Ніва» пісала пра чуткі, што праз Багушэвічы пройдзе чыгунка. У 1915 каля мястэчка знайшлі манетны скарб.

У 1919 Багушэвічы ўвайшлі ў БССР, дзе 20 жніўня 1924 сталі цэнтрам сельсавета. Станам на 1927 тут было 107 двароў. У 1938 статус паселішча панізілі да вёскі.

Насельніцтва правіць

Інфраструктура правіць

У Багушэвічах працуюць сярэдняя школа, бальніца, клуб, бібліятэка, пошта.

Вядомыя асобы правіць

Славутасці правіць

У цэнтры Багушэвічаў ва ўрочышчы Касцельная гара (Касцелішча) знаходзіцца гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур —   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000045шыфр 613В000045.

Страчаная спадчына правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бушаві́чы
  2. Г. А. Каханоўскі. Багушэвічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 276. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
  3. Багушэвічы // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Бярэзінскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2004. С. 546.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 112. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць