Бор (Навасёлкаўскі сельсавет)
Бор[1] (трансліт.: Bor, руск.: Бор) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.
Аграгарадок
Бор
|
Геаграфія правіць
Знаходзіцца за 11 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск—Асіповічы, каля ракі Цітаўка.
Гісторыя правіць
Пад уладай Расійскай імперыі правіць
На пачатку XX ст. вядома як вёска Баравая Слабада ў Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні[2].
Найноўшы час правіць
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 г. вёска знаходзілася пад польскай уладай.
На пачатку 1930-х гадоў створаны калгас «Чырвоны Бор», працавала кузня і ветраны млын.
З канца чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. пад акупацыяй нямецкіх войск. Была спалена, загублена 235 жыхароў.
Насельніцтва правіць
- 1970 — 187 двароў, 704 жыхары.
- 1995 — 187 двароў, 532 жыхары[3].
- 1 студзеня 2002 — 145 двароў, 475 жыхароў.
Вядомыя асобы правіць
- Раман Фёдаравіч Ляпіч (1906—1977) — беларускі крытык, перакладчык, выкладчык.
- Валерый Уладзіміравіч Бабук — беларускі спартсмен, трэнер.
- Сяргей Пятровіч Семяняка (нар. 1975) — беларускі спартсмен. Майстар спорту Беларусі, Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
Інфраструктура правіць
- Сярэдняя школа,
- Механічныя майстэрні,
- Дом культуры,
- Бібліятэка,
- Фельчарска-акушэрскі пункт,
- Дзіцячы сад-яслі,
- Аддзяленне сувязі,
- Крама.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бор-Навасёлкаўскі, Барава́я Слабада́, ж.. Слабада́-Барава́я, ж.
- ↑ http://www.gorka.by/?p=39408
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 215.
Літаратура правіць
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 23. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2. (руск.)
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх