Ва́верка[1] (трансліт.: Vavierka, руск.: Ваверка) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. З'яўляецца цэнтрам Ваверскага сельсавета.

Аграгарадок
Ваверка
Ваверка. Касцёл Перамянення Гасподняга (04).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
609 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Паштовы індэкс
231324
Аўтамабільны код
4
Ваверка на карце Беларусі ±
Ваверка (Беларусь)
Ваверка
Ваверка (Гродзенская вобласць)
Ваверка

Непадалёк ад вёскі знаходзіцца сажалка (пл. 0,33 км²)[2].

ГісторыяПравіць

Існуе версія, што на месцы сучаснай вёскі існаваў летапісны горад Вевярэск, які ўпамінаецца ў «Спісе рускіх гарадоў далекіх і блізкіх» у канцы XIV стагоддзя сярод гарадоў ВКЛ.[3]

Пісьмова Ваверка вядома з 1413 г., калі Міхаіл Галігінавіч заснаваў касцёл Святога Францішка. Праз 50 гадоў удава Софія Галігінавіч і сын Жыгімонт Галігінавіч пацвердзілі правы касцёла Святой Троіцы, з чаго можна здагадвацца, ці то ў Ваверцы быў пабудаваны другі касцёл, ці перайменаваны ранейшы. У 1496 г. Старая Ваверка або Вялікая (паблізу з’явілася Новая Ваверка, пазней Дылева) перайшла ў спадчыну да Мікалая Жыгімонтавіча Галігінавіча.

Паміж 1501 і 1506 гг. Ваверка нейкім чынам аказалася ў земскага харунжага Мікалая Юндзіловіча (Юндзіла). У 1522 г. Ваверка належыць віцебскаму ваяводзе Я. Касцевічу. Здаўна вёска адносілася да ліку багатых парафій Віленскага біскупства. У 1559 г. у ёй налічвалася 54 дымы. У 1568 г. касцёл у Ваверцы быў перададзены кальвіністам, у 1648 г. вернуты католікам. У 1570 г. Ваверка атрымала статус мястэчка, а гэта кірмашы, корчмы, дадатковыя даходы. Мястэчка абазначана на карце Т. Макоўскага (1613). У 1617 г. Ваверка належала А. Галеўскаму. Верагодна, ніколі пазней Ваверка не мела месцячковага статусу. Падчас вайны 1654—1667 гг. мястэчка і касцёл разбураны расійскім войскам І. Хаванскага.

У 1792 г. уладальнікам Ваверкі быў Караль Ласковіч. Падчас трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, вёска ўвайшла ў склад Мытлянскай воласці Лідскага павета Расійскай імперыі. У канцы XVIII ст. Ваверка ў Кастравіцкіх. У 1840 г. С. Кастравіцкі пабудаваў тут каменны касцёл на месцы старога. У 1881 г. у Ваверцы былі касцёл і карчма. У пачатку XX ст. становішча прыкметна не змянілася: 71 жыхар на 107 дзесяцін, вёска называлася Вавёркай, побач размяшчаліся хутар Жараўскай (19 жыхароў) і засценак Круповіча (6 чал. на 24 дзесяцінах).

У час Першай сусветнай вайны з 1915 г. вёска была акупіравана германскімі войскамі. 3 1921 г. у складзе Лідскага павета Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Да 1927 г. ў гміне Мыта(польск.) бел., пасля ў гміне Ваверка(польск.) бел.[4].

3 1939 г. у складзе БССР, з 12 кастрычніка 1940 г. цэнтр сельсавета Лідскага раёна. У час Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1941—ліпені 1944 гг. акупіравана нямецкімі войскамі.

У 1970 г. было 93 двары. У 19731980 гг. праект планіроўкі і забудовы Ваверкі распрацоўваўся архітэктарам Р. І. Белагорцавым[5].

НасельніцтваПравіць

СлавутасціПравіць

 
Касцёл Перамянення Гасподняга

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Блакітная кніга Беларусі. — Мн.:БелЭн, 1994.
  3. Піваварчык С. А. Вевярэск // ЭГБ у 6 т. Т. 2. — С. 241.
  4. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
  5. Руслан Игоревич Белогорцев
  6. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część I — Województwo Nowogródzkie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
  7. Ваверка на сайце Глобус Беларусі (руск.) 

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць