Васілішкі

аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Васілішкі)

Васілі́шкі[1] (трансліт.: Vasiliški, руск.: Василишки) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, на левым беразе ракі Шкардзянка пры ўтоку яе ў Лебяду. Адміністрацыйны цэнтр Васілішкаўскага сельсавета. Насельніцтва 1560 чал. (2001). Знаходзяцца за 22 км на паўночны ўсход ад Шчучына.

Аграгарадок
Васілішкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 521 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1514
Паштовыя індэксы
231522
Аўтамабільны код
4
СААТА
4258813016
Васілішкі на карце Беларусі ±
Васілішкі (Беларусь)
Васілішкі
Васілішкі (Гродзенская вобласць)
Васілішкі

Гісторыя правіць

У пісьмовых крыніцах Васілішкі ўпершыню згадваюцца ў 1-й пал. XV ст. Пад 1486 годам паселішча значыцца як мястэчка, што ў кан. XV — пач. XVI стст. было сталіцай павету. Цягам 1499—1766 гадоў існавала Васілішкаўскае староства, першымі ўладальнікамі якога былі: Ян Сцяцковіч (1499), Ян Радзівіл (1500—1501), Васіль Львовіч Глінскі (1501—1504), Станіслаў Кішка (1505—1506; відаць ад гэтага прозвішча і паходзіць мянушка жыхароў Васілішак — «кішкары»), Ян Шчытовіч (1507—1515), Якуб Кунцэвіч (1518—1523), Ян Радзівіл (1523—1541). У 1659 годзе ў Васілішках адбыўся соймік Лідскага павета. У другой пал. XVIII ст. староства знаходзілася ва ўладанні Міхала Казіміра Агінскага.

Першы драўляны касцёл Святога Апостала Пятра збудавалі ў Васілішках па загаду вялікага князя Казіміра ў 1489 годзе (8086 вернікаў). У Трынаццацігадовую вайну ў 1655 годзе маскоўскія захопнікі зруйнавалі бажніцу. У 1658 Марцін Дамінік Лімонт, суддзя лідскага земства і будучы кашталян віцебскі, заснаваў драўляны кляштар дамініканцаў, а Кацярына Францкевіч з роду Абрахамовічаў у 1662 годзе ахвяравала на яго ўладкаванне 10 000 злотых. У часы Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у лютым 1706 у кляштары на некаторы час спыняўся кароль і вялікі князь Станіслаў Ляшчынскі (тым часам кароль шведскі Карл XII знаходзіўся ў мястэчку Жалудок). Цягам 1769—1832 гадоў сіламі манахаў будаваўся мураваны кляштарны корпус (у 1773 годзн было 11 манахаў). У 1769 пачалося будаванне мураванага касцёла, кансекраванага біскупам Валазіцкім у 1790 годзе.

 
Касцёл па перабудове на царкву (МП)

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Васілішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Лідскага павета. Станам на 1829 год у мястэчку было 144 будынкі (75 хрысціянскіх і 69 іўдзейскіх). Па здушэнні вызваленчага паўстання ў 1832 расійскія ўлады ліквідавалі кляштар дамініканцаў. На 1863 год — 88 жылых дамоў; на 1866 год — 244 будынкі, царква, касцёл, сінагога, акруговая сядзіба паліцыі, паштовая станцыя і народная школа (86 вучняў у 1885); на 1895 годзе — 130 двароў. З пачаткам Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе мястэчка занялі нямецкія войскі.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Васілішкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. Станам на 1921 год у мястэчку было каля 275 двароў, гмінная ўправа, касцёл, пошта, кожны аўторак праводзіліся кірмашы.

 
Забудова аграгарадка

У 1939 годзе Васілішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 атрымалі афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і сталі цэнтрам раёна Баранавіцкай вобласці. У 1940 існавалі электрастанцыя (магутнасць 17 кВт), завод вырабу фанеры, 2 паравыя млыны, амбулаторыя, ветэрынарны пункт, клуб, бальніца (на 25 ложкаў), аптэка, пошта і тэлеграф. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 12 ліпеня 1944 Васілішкі знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй. 3 жніўня 1954 статус паселішча панізілі да вёскі, а цэнтр Васілішкаўскага раёна перанеслі ў г.п. Астрына[2]. 20 студзеня 1960 Васілішкаўскі раён скасавалі, вёска ўвайшла ў склад Радунскага, з 25 снежня 1962 — Шчучынскага раёна. Станам на 1970 тут было 300 двароў, на 1 студзеня 2001 — 548.

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1829 год — 1096 чал., у тым ліку 575 хрысціян і 521 іўдзей[3]; 1863 год — 1859 чал.; 1866 год — 1841 чал., з іх каталікоў 453, праваслаўных 5, іўдзеяў 1383[4]; 1869 год — 1229 чал.[5]; 1886 год — 931 чал.; 1897 год — 2781 чал., у тым ліку 2081 іўдзей
  • XX стагоддзе: 1905 год — 1983 чал.; 1919 год — 1891 чал.; 1921 год — 1874 чал., з іх каталікоў 641, праваслаўных 9, іўдзеяў 1223, іншых 1; 1940 год — 2596 чал.; 1970 год — 909 чал.[6]; 1992 год — 2678 чал.[7]
  • XXI стагоддзе: 1 студзеня 2001 год — 1560 чал.[8]; 2019 год — 1521 чал.

Інфраструктура правіць

 
Васілішкаўскі цэнтр культуры і вольнага часу

У Васілішках працуюць школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці правіць

Галерэя правіць

Вядомыя асобы правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 3 августа 1954 г. О перенесении центра Василишковского района, Гродненской области, из городского поселка Василишки в городской поселок Острына и об упразднении городского поселка Василишки // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку XX ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
  4. Wasiliszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. S. 128.
  5. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 380.
  6. Валерый Шаблюк. Васілішкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 230.
  7. Валерый Шаблюк. Васілішкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 229.
  8. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць