Верцялі́шкі[1] (трансліт.: Vierciališki, руск.: Вертелишки) — аграгарадок у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Верцялішкаўскага сельсавета. Верцялішкі размешчаны ў 4 км ад станцыі Аульс на чыгунцы Масты — Гродна. У вёсцы знаходзіцца галоўная станцыя вузкакалейнай чыгункі торфапрадпрыемства «Верцялішкі», якая сыходзіць з мястэчка на 30 кіламетраў на ўсход. Цэнтр вядомага ў краіне калгаса «Прагрэс». Насельніцтва вёскі — каля 3000 чалавек (адна з самых вялікіх вёсак вобласці).

Аграгарадок
Верцялішкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
3 250 чалавек (2015)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 15
Паштовы індэкс
231741
Аўтамабільны код
4
Верцялішкі на карце Беларусі ±
Верцялішкі (Беларусь)
Верцялішкі
Верцялішкі (Гродзенская вобласць)
Верцялішкі

Да 1950-х гадоў Верцялішкі былі невялікай вёскай. Пасля таго як у 1950-х тут быў створаны калгас «Прагрэс» і торфапрадпрыемства «Верцялішкі», вёска была перабудавана і стала адным з узорных сельскіх пасёлкаў СССР. За планоўку і забудову сельскага мястэчка Верцяліцкі ў 1971 архітэктары В. Н. Емяльянаў і Г. У. Заборскі і старшыня калгасу Ф. П. Сянько атрымалі Дзяржаўную прэмію СССР у вобласці літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Фантан «Дожджык» стварыў у 1973 годзе мастак А. Сурмач[2].

Назва правіць

Вядомы сучасны літоўскі антрапонім (прозвішча) Vertelis, тапонім Verteliai. Утворана як і прозвішча Церцель, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя тыпу Ver-telas.

Славутасці правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).

Спасылкі правіць