Ганчары (Лідскі раён)

аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Ганчары)

Ганчары́[1] (трансліт.: Hančary, руск.: Гончары) — аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ганчарскага сельсавета.

Аграгарадок
Ганчары
Пакроўская царква Ганчары.JPG
Пакроўская царква
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Аўтамабільны код
4
Ганчары на карце Беларусі ±
Ганчары (Лідскі раён) (Беларусь)
Ганчары (Лідскі раён)
Ганчары (Лідскі раён) (Гродзенская вобласць)
Ганчары (Лідскі раён)

ГеаграфіяПравіць

Знаходзіцца за 20 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Ліда, за 100 км ад Гродна[2]. За 1,4 км на захад ад аграгарадка знаходзіцца прыпыначны пункт Ганчары Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. Праз аграгарадок пралягае аўтамабільная дарога Р11 Ліда — Навагрудак.

ГісторыяПравіць

За 1 км на паўночны ўсход ад вёскі, на правым беразе ракі Дзітва, ва ўрочышчы Ціханавічаў Брод размешчана стаянка мезаліту, ранняга неаліту і бронзавага веку. Памеры 60х40 м. Даследаваў у 1962 г. М. М. Чарняўскі. Знойдзены крамянёвыя вырабы, у тым ліку ланцэтападобныя наканечнікі стрэл яніславіцкай культуры, абломкі ранненеалітычных пасудзін.

За 0,5—0,7 км ад перавозу праз раку Нёман, каля дарогі ў вёску ў Ганчароўскім лесе маюцца два круглыя курганы.

НасельніцтваПравіць

  • 1996 год — 460 жыхароў, 175 двароў[2].

СлавутасціПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. 2,0 2,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць