Дзмітровічы

аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Дзмітровічы)

Дзмітро́вічы[1] (трансліт.: Dzmitrovičy, руск.: Дмитровичи) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дзмітровіцкага сельсавета. У аграгарадку 243 гаспадаркі (2005)[2], 588 жыхароў (2010)[3]. Цэнтр ААТ «Камянецкая пушча».

Аграгарадок
Дзмітровічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 490 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1631
Паштовыя індэксы
225062
Аўтамабільны код
1
СААТА
1240820061
Дзмітровічы на карце Беларусі ±
Дзмітровічы (Беларусь)
Дзмітровічы
Дзмітровічы (Брэсцкая вобласць)
Дзмітровічы

Дзмітровічы размешчаны за 12 км на паўночны захад ад Каменца, за 49 км на поўнач ад Брэста, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка (лінія Баранавічы — Брэст). Праз вёску праходзіць аўтадарога рэспубліканскага значэння Р83 БрэстКаменецКаменюкі.

Гісторыя правіць

У канцы XVI стагоддзя вёска ў Берасцейскім павеце і ваяводстве ВКЛ, дзяржаўная ўласнасць. У 1786 годзе пабудавана драўляная Спаса-Праабражэнская царква.

У 1795 годзе ў выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі.

У першай палове XIX стагоддзя сяло ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Адносілася да фальварка Ямна маёнтка Дамброва. У 1847 годзе, паводле інвентара — уладанне памешчыкаў Сівераў і Бахмецьевай, у сяле 311 наяўных сялянскіх душ, 344 дзесяціны ворыўнай, 28 дзесяцінаў сядзібнай зямлі.

У 1860-я гады — у Дзмітравіцкай воласці тых жа павета і губерні. У 1885 годзе — сяло, 42 двары, 399 жыхароў, валасное ўпраўленне, праваслаўная царква, школа, за 1 вярсту ў сядзібе Ямна віназавод. У 1897 годзе, паводле перапісу, 74 двары, 498 жыхароў, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, карчма. Пры сяле знаходзілася сядзіба Андрэя Жуковіча, 1 двор, 3 жыхары.

У 1905 годзе 560 жыхароў, у народным вучылішчы 97 навучэнцаў. У 1921 годзе ў выніку Польска-савецкай вайны паводле Рыжскага мірнага дагавора апынулася ў складзе Польшчы, сяло, цэнтр Дзмітравіцкай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1923 годзе 89 двароў, 402 жыхары. У 1939 годзе ў выніку польскага пахода Чырвонай арміі ўвайшло ў склад Брэсцкай вобласці БССР.

У 1940 годзе — вёска, цэнтр Дзмітравіцкага сельсавета Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, 121 двор, 614 жыхароў, 7-гадовая школа, бетонны завод, маслазавод, пошта. У склад сельсавета ўваходзілі 16 паселішчаў (648 двароў, 3542 жыхары). Цягам Другой сусветнай вайны на франтах загінулі і зніклі без вестак 25 жыхароў вёскі. У 1950 годзе — цэнтр узбуйненага калгасу імя Дзімітрава. У 1959 годзе на землях калгаса створаны саўгас «Белавежскі». У 1960 годзе ў вёсцы 372 жыхары. З 1964 года — цэнтр саўгаса імя Дзімітрава (у 1991 рэарганізаваны ў калгас). У 1964 годзе налічвалася 616 жыхароў.

Славутасці правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Дзмі́травічы
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — С. 43
  3. Дзяржаўны каталог найменняў геаграфічных аб'ектаў Рэспублікі Беларусь (руск.)(недаступная спасылка). Дзяржаўны цэнтр картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь (8 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2017. Праверана 4 снежня 2015.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць