Дубна (Мастоўскі раён)

аграгарадок у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Дубна)

Ду́бна[1] (трансліт.: Dubna, руск.: Дубна) — аграгарадок у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Дубненскага сельсавета. Знаходзіцца за 14 км на паўночны захад ад Мастоў, за 48 км ад Гродна, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Чарлёна, на правым беразе Нёмана[2].

Аграгарадок
Дубна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1387 год
Плошча
1,66 км²
Насельніцтва
878 чалавек (2010)
Шчыльнасць
528,9 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1515
Аўтамабільны код
4
Дубна на карце Беларусі ±
Дубна (Мастоўскі раён) (Беларусь)
Дубна (Мастоўскі раён)
Дубна (Мастоўскі раён) (Гродзенская вобласць)
Дубна (Мастоўскі раён)

Гісторыя правіць

Вядомы з 1387 года ўжо як цэнтр воласці (лац.: districtu Dubnensi) з прывілея вялікага князя Ягайлы[3], воласць Дубенскага «двара» ахоплівала абодва берага Нёмана. Пазней «двор» згаданы ў прывілеі вялікага князя Казіміра ад 23.7.1483 года на наданне возера паблізу Дубна віленскаму ваяводу Алехне Судзімонтавічу, да раней наданай суседняй Воўпы. У 1503 годзе вялікі князь Аляксандр даў Дубна з воласцю смаленскаму скарбніку князю Канстанціну Крошынскаму, яго жонцы і нашчадкам, як кампенсацыю за страчаныя на ўсходзе маёнткі да часу вызвалення іх ад маскоўцаў. Наданне пацвярджаў князю Крошынскаму ў 1506, 1509, 1512, 1531 гадах вялікі князь Жыгімонт Стары, а пасля смерці князя Канстанціна пацвярджаў і яго жонцы княгіні Ганне, якая запісала Дубна па сваёй смерці на карысць каралевы Боны.[4] 30 службаў сялян Дубенскай воласці як пасаг за князёўнай Крошынскай атрымаў вялікі пісар Копаць Васілевіч[5].

Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў у складзе Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дубна ў складзе Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце.

 
Царква, 1915

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Дубна ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе было цэнтрам гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства.

У 1939 годзе Дубна ўвайшла ў БССР, дзе з 1940 года стала цэнтрам сельсавета.

Насельніцтва правіць

  • 1997 год — 1058 жыхароў, 424 двары[2].
  • 2010 год — 879 жыхароў

Вядомыя асобы правіць

Славутасці правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
  3. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej. T. I, zesz. 1. / wyd. ks. J. Fijałek, W. Semkowicz. Nr. 1. — Kraków, 1932. — S. 7.
  4. Семянчук Г. М. Чарлёна — двор Сапегаў над Нёманам у XVI—XVII стст. // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.) : зборнік навуковых прац / Установа "Музей «Замкавы комплекс „Мір“»"; пад рэд. А. М. Янушкевіча. — Мінск : Медысонт, 2014 .- С. 372—394. — С. 373—374.
  5. Груша, Спірыдонаў, Вайтовіч, 2003. С. 36.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць