Жупра́ны[2] (трансліт.: Župrany, руск.: Жупраны, літ. Žiupronys) — аграгарадок у Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Жупранскага сельсавета.

Аграгарадок
Жупраны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Зубраны
Насельніцтва
  • 745 чал. (2010)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1593
Паштовыя індэксы
231102
Аўтамабільны код
4
Жупраны на карце Беларусі ±
Жупраны (Беларусь)
Жупраны
Жупраны (Гродзенская вобласць)
Жупраны

Геаграфія правіць

Размешчаны за 10 км на ўсход ад Ашмян, у самай высокай частцы Ашмянскага ўзвышша, на левым беразе ракі Ашмянкі.

Праз паселішча праходзіць рэспубліканская аўтадарога Барысаў — Вілейка — Ашмяны Р63.

Назва правіць

Сярод літоўскамоўных аўтахтонаў рэгіёна засведчаная форма Žiupronys, ад асновы Žiupr-. Сярод сучасных літоўскіх прозвішчаў засведчаны антрапонім Žiuprys. Ад яго пайшло і засведчанае ў беларускай антрапаніміі прозвішча Жупрэвіч.

Версію пра сувязь жупранскай назвы з зубрамі ўпершыню выказаў, абапіраючыся на фанетытычнае сугучча (Жупр- : зубр), паэт Ф. Багушэвіч (у нататцы 1885 г. у польскамоўны часопіс "Kraj"). Таксама не больш чым на фанетычным сугуччы грунтуецца версія пра сувязь з літоўскім žuobris "саха"[3][4].

Так жа сама быў утворанаы (з дапамогай пашыральніка -on-) і першапачатковы, балцка-літоўскі варыянт назвы Кушлянаў (< Kušlionys).

Гісторыя правіць

Першая пісьмовыя згадка датавана XV ст. У 1407 годзе вялікі князь Вітаўт даў Жупраны віленскаму ваяводзе Войцеху Манівіду. Пазней, каля 300 гадоў належала Радзівілам, апошні з дзевяці ўладальнікаў гэтага роду — Караль Станіслаў «Пане Каханку». Пасля перайшло да Чапскіх.

Мястэчка моцна пацярпела падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай. Калі ў 1652 годзе Багуслаў Радзівіл аддаваў Жупраны ў заклад за 40 000 злотых, то ў 1666 годзе пад заклад мястэчка змог пазычыць толькі 24 000 злотых[5].

У 1692—1694 гадах адноўлены мясцовы касцёл, пад кіраўніцтвам цесляра з Барунаў закладзены новыя сцены, з Вільні замоўлены жалезны крыж даўжынёй у сажань.

У канцы XVIII ст. у Жупранах было толькі 35 дамоў і тры вуліцы — Дворская, Сольская і Астравецкая.

У вайну 1812 года праз Жупраны ад Бярэзіны на Вільню адступалі напалеонаўскія войскі. Французы спалілі ў мястэчку 180 пабудоў, французскі генерал Філіп-Поль дэ Сегюр пісаў пра гэтыя падзеі і мястэчка ў мемуарах, прысвечаных напалеонаўскаму паходу:

  У Жупранах, той самай вёсцы, дзе імператар толькі на гадзіну размінуўся з рускім партызанам Сеславіным, салдаты цалкам палілі дамы проста каб пагрэцца на некалькі хвілін. Святло гэтых вогнішчаў прыцягвала некаторых з гэтых няшчасных, якіх празмерны холад і пакуты прывялі ў трызненне; яны беглі да іх, як вар'яты, і, скрыгочучы зубамі і смеючыся, як дэманы, кідаліся ў гэтыя печы, дзе і гінулі ў самых жудасных канвульсіях. Іх галодныя спадарожнікі глядзелі на іх без жаху; былі нават некаторыя, хто выцягваў гэтыя целы, знявечаныя і абпаленыя полымем, і гэта праўда, што яны адважыліся забрудзіць сабе рот гэтай агіднай ежай.
 

У 1854 годзе пачалося будаўніцтва мураванага Касцёла Святых апосталаў Пятра і Паўла. Мясцовыя сяляне прымалі ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў, падзеі адбываліся на рынкавай плошчы ў Жупранах.

У 1900 годзе у Жупранах пахаваны беларускі паэт Францішак Багушэвіч, магіла знаходзіцца на могілках за касцёлам.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Жупраны ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства.

 
У цэнтры мястэчка, пачатак XX ст.

У 1939 годзе Жупраны ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года — цэнтр сельсавета Ашмянскага раёна.

У 1958 годзе ў вёсцы адкрыты помнік Багушэвічу, адзін з двух помнікаў паэту на тэрыторыі Беларусі. 22 сакавіка 1970 годзе адкрыты Музей Францішка Багушэвіча, дзе захоўваецца каля 300 экспанатаў, датычных жыцця класіка[3].

Насельніцтва правіць

  • 1885 год — каля 285 чал., 60 двароў.
  • 1931 год — 657 чал., 124 двары;
  • 1971 год — 423 чал., 121 двор;
  • 1993 год — 734 чал., 248 двароў[6];
  • 1997 год — 795 чал., 288 двароў[7].
  • 2010 год — 745 чал.

Інфраструктура правіць

У Жупранах ёсць паштовае аддзяленне, бібліятэка, Дом культуры, школа, сельсавет, дзіцячы сад, гандлёвы цэнтр, амбулаторыя[8].

Эканоміка правіць

Свінагадоўчая і малочнатаварная фермы, механізаваны двор[8].

Культура правіць

У школе дзейнічае Музей Францішка Багушэвіча.

Славутасці правіць

 
Магіла Ф. Багушэвіча

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. У Жупраны - да Багушэвіча — 2011.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. а б Лукша, Г. А памяць жыве: 25 гадоў музею Ф. Багушэвіча ў Жупранах // Роднае слова. — Мн.: 1995. — № 3. — С. 70—71.
  4. [1] Архівавана 10 лютага 2018.Віктар ШУКЕЛОВІЧ, Ці сапраўды Жупраны атрымалі назву ад зуброў? // «Ашмянскі веснік» ад 05.09.2017 Архівавана 10 лютага 2018.
  5. Czesław Jankowski. Powiat oszmiański: materjały do dziejów ziemi i ludzi. Cz. 1 — Kraków, 1896
  6. Валерый Шаблюк. Жупраны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 375.
  7. Жупраны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 449.
  8. а б Марына Сліж. Архіўная копія(недаступная спасылка). Рэгіянальная газета (25 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 9 верасня 2011.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць