Капцёўка

вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Капцёўка)

Капцёўка[1] (трансліт.: Kapcioŭka, руск.: Коптёвка) — аграгарадок у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Цэнтр Капцёўскага сельсавета.

Аграгарадок
Капцёўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 985 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 152
Аўтамабільны код
4
СААТА
4220845061
Капцёўка на карце Беларусі ±
Капцёўка (Беларусь)
Капцёўка
Капцёўка (Гродзенская вобласць)
Капцёўка

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 12 км у напрамку на поўдзень ад горада Гродна[2].

Гісторыя правіць

У 1885 годзе вёска Горніцкай воласці Гродзенскага павета і губерні Расійскй імперыі; у вёсцы Успенская царква, капліца на могілках народнае вучылішча (адкрыта ў 1869 годзе). У 1889 годзе на месцы сучаснай вёскі існавалі сяло, участак Капцёва (царкоўны прычт) і маёнтак Капцёўшчына, уладанне П. Здановіча.

Са жніўня 1915 года вёска акупіравана германскімі войскамі. На пачатку студзеня 1919 года тут размяшчалася польская Гродзенская самаабарона. З красавіка 1919 года занята польскімі войскмі.

З 1921 па 1939 год у складзе Польскай Рэспублікі. Вёска і фальварак належалі да Горніцкай гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства.

Насельніцтва правіць

  • 1959 год — 330 жыхароў.
  • 1970 год — 390 жыхароў.
  • 1995 год — 705 жыхароў, 230 гаспадарак.
  • 1997 год — 735 жыхароў, 238 двароў[2].
  • 2015 год — 954 жыхары, 323 гаспадаркі.
  • 2019 год — 985 чал.

Славутасці правіць

 
Царква

Страчаная спадчына правіць

  • Драўляная Свята-Успенская царква (XVIII—XIX стст.)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць