Ляскавічы (Петрыкаўскі раён)

Петрыкаўскі раён
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Ляскавічы)

Ля́скавічы[1] (трансліт.: Liaskavičy, руск.: Лясковичи) — аграгарадок у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Ляскавіцкага сельсавета. Знаходзіцца за 24 км у напрамку на захад ад горада Петрыкаў, за 214 км ад Гомеля, каля ракі Прыпяць[2]. У Ляскавічах размяшчаецца адміністрацыйны цэнтр Нацыянальнага парка Прыпяцкі, таксама тут знаходзіцца Музей прыроды[3]. З 2010 г. у аграгарадку праходзіць Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Зоў Палесся»[4].

Аграгарадок
Ляскавічы
Ляскавічы
Ляскавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 788 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2350
Паштовыя індэксы
247946
Аўтамабільны код
3
СААТА
3243812026
Ляскавічы на карце Беларусі ±
Ляскавічы (Петрыкаўскі раён) (Беларусь)
Ляскавічы (Петрыкаўскі раён)
Ляскавічы (Петрыкаўскі раён) (Гомельская вобласць)
Ляскавічы (Петрыкаўскі раён)

Гісторыя правіць

Вёска ўваходзіла ў склад буйного маёнтка Брынёў. У канцы XVIII ст. маёнтак Брынёў з прыналежнымі вёскамі (Брынёў, Ляскавічы, Капцэвічы і інш.) належаў магнатам Хадкевічам.

Геранім Антонавіч Кеневіч (1796—1884) купіў у 1838 г. у графа Аляксандра Францішка Хадкевіча (1776—1838) маёнтак Брынёў (Брынёў, Ляскавічы і інш.). З таго часу маёнтак належаў Кеневічам фактычна да 1920 г., калі Кеневічы ў выніку нацыяналізацыі бальшавікамі страцілі ўсе свае маёнткі, прадпрыемствы і палацы, якія апынуліся на савецкім баку ў БССР пасля Рыжскага мірнага дагавора (1921). Самі Кеневічы пераехалі на сталае жыхарства ў Польшчу.

Да 15 жніўня 1974 года цэнтр Ляскавіцкага сельсавета[5]. 20 лютага 1975 года вёска перададзена ў склад Брынёўскага сельсавета[6]. 24 мая 1978 года цэнтр Брынёўскага сельсавета перанесены ў Ляскавічы, а сам сельсавет быў перайменаваны ў Ляскавіцкі[7].

Насельніцтва правіць

  • 1999 год — 754 жыхары ў 332 дварах[2].

Славутасці правіць

 
Музей прыроды

Страчаная спадчына правіць

  • Свята-Міхайлаўская царква (1879)

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 428.
  3. Месторасположение НПП
  4. Международный фестиваль этнокультурных традиций «Зов Полесья» Архівавана 30 снежня 2016.
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  6. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лютага 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
  7. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 24 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).

Літаратура правіць

  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 22. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-141. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)

Спасылкі правіць