Медна

аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Ме́дна[2] (трансліт.: Miedna, руск.: Медна) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавета. Размешчана за 20 км на поўдзень ад Брэста, 16 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, на р. Спанаўка (прыток р. Заходні Буг). Транспартныя сувязі па аўтадарозе Брадзяцін—Знаменка.

Аграгарадок
Медна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 831 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 16(2)
Паштовы індэкс
225014
Аўтамабільны код
1
Медна на карце Беларусі ±
Медна (Беларусь)
Медна
Медна (Брэсцкая вобласць)
Медна

Цэнтр адкрытага акцыянернага таварыства «Птушкафабрыка Медна».

Гісторыя правіць

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI стагоддзя як маёнтак — шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце Троцкага, з 1566 года — Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях.

У 1849 годзе вёска — цэнтр аднайменнага маёнтка, якім валодаў граф Браніцкі. У гэтым жа годзе на сродкі мясцовых жыхароў і аканома маёнтка Кавалеўскага пабудавана драўляная праваслаўная царква. У кастрычніку 1872 года сяляне вёскі Медна адмовіліся ўдзельнічаць у каморніцкіх работах па размежаванні сваіх надзелаў з уладаннямі князя Баратынскага і аказалі пры гэтым упартае супраціўленне[3]. У 1886 годзе сяло — цэнтр Мяднянскай воласці. Працаваў валасны сельскі фельчарскі пункт, размяшчаліся ўчасткі: міравых пасрэднікаў, судова-міравой акругі, судовых следчых. Раз у год дзейнічаў прызыўны ўчастак па воінскай павіннасці. Участак паліцэйскіх ураднікаў Мяднянскай воласці знаходзіўся ў в. Чэрні. У воласці налічвалася 8 сельскагаспадарчых таварыстваў.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, цэнтр Мяднянскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Меднаўскага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну 25 лютага 1943 года фашысты спалілі вёску (212 двароў), загубілі 126 жыхароў; усяго за гады акупацыі ў Медна знішчана 316 чалавек. 20 снежня 1974 года цэнтр Меднаўскага сельсавета перанесены ў Знаменку, сельсавет перайменаваны ў Знаменскі[4].

У 2010 годзе Медна набыла статус аграгарадка.

Насельніцтва правіць

  • 132 двары, 835 жыхароў (1876)
  • 452 жыхары (1886)
  • 105 двароў, 623 жыхары (1897)
  • 67 двароў, 473 жыхары (30.9.1921)
  • 220 двароў, 1100 жыхароў (1940)
  • 801 жыхар (1959)
  • 901 жыхар (1970)
  • 332 гаспадаркі, 908 жыхароў (1997)
  • 355 гаспадарак, 968 жыхароў (2005)
  • 912 жыхароў (2010)

Інфраструктура правіць

  • Птушкафабрыка
  • Дзіцячы садок
  • Сярэдняя агульнаадукацыйная школа
  • Участковая бальніца
  • Аптэка
  • Аддзяленне сувязі
  • Публічная бібліятэка
  • Культурніцкі клуб
  • Музей народнай пашаны
  • Чатыры крамы (тры харчовых і адна прамысловых тавараў)
  • Дзве летнія кавярні
  • Лазнева-пральны камбінат
  • Вайсковы мініпалігон
  • Пракат катамаранаў і рыбалоўных вудаў
  • Аддзяленне «Беларусбанка»

Адукацыя правіць

У аграгарадку працуе дзіцячы садок і сярэдняя агульнаадукацыйная школа з вывучэннем нямецкай мовы[5].

У сярэдняй школе працуе адзіны ў Беларусі настаўнік са стратай зроку, які выкладае вучням грамадазнаўства[6].

Вясной 2017 года сярэдняя школа аг. Медна аказалася ў цэнтры скандалу, калі бацька аднаго з вучняў абвінаваціў настаўніка матэматыкі Вячаслава Бая, настаўніка фізікі і інфарматыкі Андрэя Пальчука, намесніка па вучэбнай частцы Ірыну Вальчук ў абразах і катаваннях малалетніх вучняў, а дырэктара ўстановы адукацыі Дзмітрыя Растаргуева ў замоўчванні гэтых проціпраўных дзеянняў[7].

Эканоміка правіць

Цэнтр адкрытага акцыянернага таварыства «Птушкафабрыка Медна»[8].

Прадпрыемства вырабляе птушкагадоўчую прадукцыю, у асартыменце якой — мяса куранят бройлераў поўнага трыбушэння, субпрадукты птушкі, паўфабрыкаты.

Птушкафабрыка была створана ў 1971 годзе. У склад прадпрыемства ўваходзяць два вытворчыя ўчасткі: «Медна» і «Знаменка», а таксама рыбгас «Дуброва». Сёння тут працуюць 320 чалавек, у тым ліку жыхары аграгарадкоў Медна, Знаменка, Страдзеч і іншых.

У аграгарадку размяшчаецца аддзяленне № 100/194 Беларусбанку.[9]

Транспарт правіць

З-за значнай адлегласці да чыгункі (8 км да бліжэйшай станцыі «Знаменка»), асноўныя транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па аўтадарозе Брадзяцін—Знаменка прыгараднымі аўтобусамі Брэсцкага аўтобуснага парка № 1 і прыватнымі маршрутнымі таксі.

Прырода правіць

Аграгарадок Медна ўваходзіць у адзіную ў Еўропе раўнінную трохбаковую ахоўную тэрыторыю — біясферны рэзерват «Прыбужскае Палессе», — якой у 2004 годзе ўручаны дыплом ЮНЕСКА.

  Вонкавыя медыяфайлы

Памятныя мясціны правіць

Зноскі

  1. https://map.nca.by
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Крестьянское движение в России в 1870—1880 годах: сборник документов. — Москва: Наука, 1968. — 613 с. — С. 497; Гісторыя сялянства Беларусі са старажытных часоў да нашых дзен: У 3 т. / З. Е. Абезгауз, Х. Ю. Бейлькін, А. Р. Бухавец [і інш.]; НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; Галоўная рэдкал.: М. С. Сташкевіч (старшыня) і інш.; Рэд. тома В. П. Панюціч. Т. 2: Ад рэформы 1861 г. да сакавіка 1917 г. — Мн.: Беларуская навука, 2002. — 550,[1] с. — С. 332. — ISBN 985-08-0506-4. Са спасылкай на: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна. — Ф. 1. — Воп. 7. — Спр. 704. — Арк. 1—10, 38; Ф. 581. — Воп. 1. — Спр. 1234. — Арк. 2—3.
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 снежня 1974 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453).
  5. Афіцыйны сайт сярэдняй агульнаадукацыйнай школы аг. Медна Архівавана 15 мая 2017.
  6. Незрячий учитель сельской школы: «Я своих учеников не вижу, но различаю по голосам»(недаступная спасылка)
  7. Школа пожаловалась в милицию на родителя, который заявил об истязании детей Архівавана 28 красавіка 2017.
  8. Птушкафабрыка Меднаўская
  9. Аддзяленні Беларусбанку

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць