Міжлессе (Бярозаўскі раён)

аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці

Міжле́ссе[1] (трансліт.: Mižliessie, руск.: Мижлесье) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Міжлескага сельсавета. Размешчана за 19 км ад Бярозы, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Аграгарадок
Міжлессе
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
Міжлессе на карце Беларусі ±
Міжлессе (Бярозаўскі раён) (Беларусь)
Міжлессе (Бярозаўскі раён)
Міжлессе (Бярозаўскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Міжлессе (Бярозаўскі раён)

ГісторыяПравіць

У 1864 годзе — в. Міжлессе, цэнтр Мацвеевіцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. 20 мая 1884 года пажар знішчыў 46 сялянскіх дамоў з гаспарчымі пабудовамі, страты склалі 22 500 руб. У 1886 годзе — вёска, 33 двары, разам з вёскамі Сішоўка і Ляўковічы 397 жыхароў, валасное праўленне. Пазней Міжлессе і Ляўковічы зліліся ў адзіную вёску. У 1890 годзе цэнтр Мацвеевіцкай воласці, у якой налічвалася 24 паселішчы, 116 двароў, 1768 душ, 26 сялянскіх дамоў. Фальварак Міжлессе знаходзіўся ва ўладанні Наталлі Такаржэўскай, разам з іншымі пунктамі памешчыцы належала 2247 дес. землі. Паводле перапісу 1897 года ў в. Міжлессе (Ляўковічы) дзейнічалі валасное праўленне, хлебазапасны магазін. Фальварак ва ўладанні Мікалая Філінчонка.

У 1905 годзе вёска і маёнтак у Чарнякаўскай воласці. З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года — у складзе Польшчы. У 1924 годзе цэнтр Мацвеевіцкай гміны Пружанскага павета Палескага ваяводства, в. Міжлессе, побач Малое Міжлессе і леснічоўка Старое Міжлессе. 5 студзеня 1926 года Мацвеевіцкая гміна перайменавана ў Міжлескую, 27 лютага 1932 года скасавана, тэрыторыя і паселішчы далучаны да Сігневіцкай гміны.

З 1939 года у БССР. З 1940 года цэнтр Міжлескага с/с. У 1940 годзе вёскі Вялікае Міжлессе і Малое Міжлессе. Быў адкрыты фельчарска-акушэрскі пункт, працавалі паравы млын, хата-чытальня, пошта. У сельсавеце ў той час дзейнічалі 3 пачатку школы.

У 19411944 гг. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі ў вёсцы 20 жыхароў, на франтах загінулі 30 воінаў-землякоў.

Пасля вызвалення працавалі шавецкая майстэрня (з 1946), МТС, аўтарамонтныя майстэрні (у 1948). 20 верасня 1949 года арганізаваны калгас «Чырвоная звязда». У лютым 1950 года значна ўзбуйнены, атрымаў назву «Чырвоны сцяг». Паводле перапісу 1959 года існавалі вёскі Вялікае Міжлессе і Малое Міжлессе. Паводле перапісу 1970 года ў Малым Міжлессі дзейнічала праўленне калгаса. У 1972 годзе Малое Міжлессе злілося з Вялікім Міжлессем і было выключана з рэестра[2]. Да калгаса «Чырвоны сцяг» 4 кастрычніка 1987 быў далучаны былы калгас «Новый шлях», але вёска засталася яго цэнтрам.

ІнфраструктураПравіць

Дзейнічаюць сярэдняя школа, Дом культуры і бібліятэка, урачэбная амбулаторыя, дзіцячы сад.

НасельніцтваПравіць

  • XIX стагоддзе:
    • 1897 — 87 двароў, 492 жыхары, у фальварку — 6 двароў, 23 жыхары.
  • XX стагоддзе:
    • 1905 — 544 жыхары, у маёнтку — 112 жыхароў.
    • 1921 — 112 будынкаў, 612 жыхароў, у Малым Міжлессі — 25 будынкаў, 161 жыхар, у Старым Міжлессі — 1 будынак, 4 жыхары.
    • 1940 — у Вялікім Міжлессі — 143 двары, 503 жыхары, у Малым Міжлессі — 43 двары, 180 жыхароў.
    • 1959 — у Вялікім Міжлессі — 69 будынкаў, 73 гаспадаркі, 227 жыхароў, у Малым Міжлессі — 45 будынкаў, 56 гаспадарак, 177 жыхароў.
    • 1970 — у Вялікім Міжлессі — 506 жыхароў, у Малым Міжлессі — 356 жыхароў.
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 — 252 двары, 614 жыхароў.

СлавутасціПравіць

  • Помнік землякам (1993), пастаўлены на ўшанаванне памяці 248 воінаў — ураджэнцаў сельсавета, якія загінулі ў гады вайны
  • Свята-Троіцкая царква 1903 г.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Лёўкавічы, мн.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць