Орля (Шчучынскі раён)

аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Орля)

О́рля[1] (трансліт.: Orlia, руск.: Орля) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Нёман. Цэнтр Орлеўскага сельсавета. Насельніцтва 511 чал. (2001). Знаходзіцца за 25 км на паўднёвы ўсход ад Шчучына, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка; на аўтамабільнай дарозе Жалудок — Курылавічы.

Аграгарадок
Орля
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 313 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1514
Аўтамабільны код
4
СААТА
4258853061
Орля на карце Беларусі ±
Орля (Шчучынскі раён) (Беларусь)
Орля (Шчучынскі раён)
Орля (Шчучынскі раён) (Гродзенская вобласць)
Орля (Шчучынскі раён)

Гісторыя правіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Орлю (пад назвай Арлея) як маёнтак, уладанне Ю. Сташэўскага змяшчаецца ў Літоўскай метрыцы і датуецца 1666 годам. У гэты час тут было 70 пляцаў, Рынак (забудова — 19 двароў у 4 лініі), 4 вуліцы (Мастоўская, Віленская, ад Рынку да ракі Нёман, ад ракі Нёман), кальвінскі збор, школа, карчм (2 плошчы). Пазней Орля перайшла да П. Берасцейскага. Ад часоў свайго заснавання паселішча ўваходзіла ў склад маёнтку Ліпічна Лідскага павета Віленскага ваяводства.

У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) каля Орлі ў лютым — сакавіку 1706 года шведы пад камандай генерала М. Стэнбака збудавалі мост праз Нёман для пераправы сваіх палкоў. 8 сакавіка 1706 года ў часе інспекцыйнай паездкі на будоўлю моста ледзь не загінуў кароль Швецыі Карл XII. Ён спрабаваў перайсці праз Нёман веснавым лёдам і праваліўся ў ваду, быў выратаваны сваімі афіцэрамі. У 1783 годзе ў мястэчку збудавалі грэка-каталіцкую царкву.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Орля апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Лідскага павета Віленскай губерні. Станам на 1829 год у мястэчку было 45 будынкаў (31 хрысціянскі і 14 іудзейскіх), на 1863 год — 58 жылых дамоў, на 1886 год — 83 двары, драўляная царква, яўрэйскі малітоўны дом, прыстань. У 1905 годзе існавалі лекарскі ўчастак, народнае вучылішча. На 1909 год — 29 двароў, валасная ўправа, царква, сінагога, школа, 2 крамы, 2 корчмы, шынок.

 
План мястэчка
 
Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Орля апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лідскім павеце Навагрудскага ваяводства. У гэты час у мястэчку было 99 дамоў. Станам на 1933 год — 127 двароў, царква, сінагога, пошта, клуб, школа.

У 1939 годзе Орля ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года зрабілася цэнтрам сельсавета Жалудоцкага раёна (з 17 красавіка 1962 года ў Шчучынскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1940 год у Орлі было 129 двароў, няпоўная сярэдняя школа, хата-чытальня, пошта, тэлефон, бальніца; на 1998 год — 219 двароў, на 1 студзеня 2001 года — 215.

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1829 год — 174 чал., у тым ліку 125 хрысціян і 49 іўдзеяў[2]; 1863 год — 349 чал.; 1869 год — 350 чал.[3]; 1886 год — 598 чал.; 1897 год — 804 чал.
  • XX стагоддзе: 1905 год — 726 чал.; 1909 год — 436 чал.; 1919 год — 554 чал.; 1921 год — 579 чал.; 1933 год — 579 чал.; 1940 год — 733 чал.; 1998 год — 552 чал.[4]; 2000 год — 518 чал., 217 двароў[5].
  • XXI стагоддзе: 1 студзеня 2001 года — 511 чал.[6]

Інфраструктура правіць

У Орлі працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя правіць

За 2,5 км на паўднёвы захад ад Орлі знаходзіцца селішча XII—XIII стагоддзяў.

Помнікі гісторыі і культуры правіць

 
Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы

Вядомыя асобы правіць

Заўвагі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку XX ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
  3. Соркіна 2010, с. 380.
  4. ЭГБ 1999.
  5. а б в БелЭн 2000.
  6. Памяць. Шчучынскі раён 2001.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць