Параф’янава (Параф’янаўскі сельсавет)
Параф’я́нава[1] (трансліт.: Parafjanava, руск.: Парафьяново) — аграгарадок у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр Параф’янаўскага сельсавета. Чыгуначная станцыя на лініі Полацк — Маладзечна.
Аграгарадок
Параф’янава
| ||||||||||||||||||||
НазваПравіць
Існуе некалькі версій паходжання назвы Параф’янава. Адна з іх — па прозвішчы Параф’янаў. Ад маёнтку Параф’янава атрымала назву і чыгуначная станцыя, што на лініі Полацк — Маладзечна, якая была пабудавана ў 1902—1906 гадах. У той час гэта была буйная станцыя, дзе былі цягніковае дэпо, воданапорная вежа для запраўкі цягнікоў, вакзал. Насосная станцыя і водаправод, жылыя дамы і некаторыя іншыя пабудовы захаваліся да нашага часу.
ГісторыяПравіць
Першы пісьмовы ўпамін пра Параф’янава датуецца 1435 годам, калі землі на ўсходняй ускраіне Куранецкай воласці былі вылучаны для забеспячэння пасады Віленскага архідыякана. Тады паміж маёнткамі Даўгінава, Докшыцы і Парфенава засталіся неразмежаванымі лугі па рэках Бладзь (Блядка), Лыха і Зуя (Зуйка), з-за якіх у XV—XVI стагоддзях часта ўзнікалі розныя спрэчкі.
У 1793 годзе ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай Парфенава ўвайшло ў склад Расійскай імперыі. Яно адносілася да Вілейскага павета спачатку Мінскай, потым Віленскай губерні. 18 жніўня 1795 года маёнтак Парфенава Віленскай архідыяцэзіі быў канфіскаваны, як і большасць маёнткаў, якія належалі каталіцкай царкве. У 19 стагоддзі ў розныя часы маёнтак належаў Пшэздзецкім, Тышкевічам. У той час Парфенава стала цэнтрам воласці. Па звестках «Слоўніка геаграфічнага Каралеўства Польскага і іншых краёў славянскіх», у 1886 годзе ў Парфенаве пражывала 45 чалавек. Каля 1880 года ўзведзены бровар.
Пад канец XIX стагоддзя Парфенава перайшло ва ўласнасць Слатвінскіх. У 1920—1930-х гадах уладальнікам Парфенава быў Людвік Слатвінскі.
У 1902—1906 гадах за два кіламетры ад Парфенава прайшла Балагое-Сядлецкая чыгунка. Там была ўзведзена чыгуначная станцыя.
У перыяд Вялікай Айчыннай Вайны немцы ператварылі Параф’янава ў базу. Каля чыгункі размясцілі склады прадуктаў, вопраткі, будаўнічых матэрыялаў, паліва, боепрыпасаў. 31 мая 1942 года гітлераўцы загубілі 270 жыхароў.
Пасля вайны мястэчка сталася значным паселішчам. У вёсцы Парфенава (былым маёнтку) толькі 250 чалавек, і яна не з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам, а толькі вёскай Сітцаўскага сельсавета[2].
У 2007 атрымала статус аграгарадка.
АдукацыяПравіць
Стогадовую гісторыю мае ўстанова адукацыі «Параф’янаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная школа». Сваю гісторыю яна пачала ў 1908 годзе, калі была адкрытая аднакласная школа для дзяцей чыгуначнікаў. З 1913 года школа стала двухкласнай. У 1921 годзе тут адкрылася польская пачатковая школа, якую наведвалі 25-30 навучэнцаў. У 1939 годзе была адкрытая савецкая пачатковая школа, якую павінны былі рэарганізаваць у сярэднюю, але гэтаму перашкодзіла вайна. Толькі пасля вызвалення 2 ліпеня 1944 года станцыі Параф’янава ў жніўні 1944 года была адкрыта сямігодка, якая з верасня 1947 года стала дзесяцігодкай.
НасельніцтваПравіць
- 1886 год — 45 чал.
- 1921 год — 453 чал.
- 1999 год — 1181 чал.
- 2000 год — 1236 жыхароў, 486 двароў[3].
- [010 год — 1040 чал.
Памятныя мясціныПравіць
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан[3]. Знаходзіцца ў скверы, непадалёк ад чыгуначнага вакзала. У братэрскай могіле пахавана 55 савецкіх воінаў і партызанаў, якія загінулі пад час Вялікай Айчыннай Вайны. У 1961 годзе на могілках усталяваны помнік — скульптура ваяра.
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1908—1913, раней — касцёл Іаана Хрысціцеля[3])
- Параф’янаўская сядзіба (страчана)
ГалерэяПравіць
Вядомыя асобыПравіць
- Лявон Гмырак (Мечыслаў Бабровіч; 1891—1915) — беларускі крытык, публіцыст і празаік.
- Уладзімір Аляксандравіч Дукельскі (1903—1969) — кампазітар, піяніст, паэт і перакладчык.
- Ян Станіслававіч Бабровіч (1902—1943) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыст.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Пархве́нава, н.. Параф’я́наў, м.
- ↑ radzima.org
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.