Парахонск

аграгарадок у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Парахонск)

Парахо́нск[1] (трансліт.: Parachonsk, руск.: Парохонск) — аграгарадок у Беларусі, у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Парахонскага сельсавета.

Аграгарадок
Парахонск
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 2 014 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 165
Паштовыя індэксы
225732
Аўтамабільны код
1
СААТА
1254883031
Парахонск на карце Беларусі ±
Парахонск (Беларусь)
Парахонск
Парахонск (Брэсцкая вобласць)
Парахонск

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 31 км у напрамку на паўночны ўсход ад Пінска, за 206 км ад Брэста, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Парахонск[2].

Гісторыя правіць

У XV—XVII стст. з’яўляецца ўласнасцю князёў Жыжэмскіх, спадкаемцамі якіх былі Радзівілы.

У XVIII ст. маёнтак набывае князь Францішак Юзафавіч Друцкі-Любецкі (каля 1735—1806), якому таксама належалі сядзібы ў Пагосце-Загародскім і Луніне. Пазней маёнтак належаў Гераніму Францішкавічу Друцкаму-Любецкаму (1776/9—1844), затым Эдвіну Геранімавічу Друцкаму-Любецкаму (1828—1901), пазней (да Першай сусветнай вайны) — Францішку Эдвінавічу Друцкаму-Любецкаму (1878—?).

У чэрвені 1943 г. фашысты спалілі 126 гаспадарак, забілі 9 чалавек.

Насельніцтва правіць

  • 1990 год — 2219 жыхароў, 717 двароў.
  • 1999 год — 2175 жыхароў.
  • 2000 год — 2219 жыхароў, 705 двароў[2].
  • 2009 год — 1852 жыхары.

Вядомыя асобы правіць

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

 
Сядзіба князёў Друцкіх-Любецкіх
 
Вятрак. 1932
  • Сядзіба Друцкіх-Любецкіх.
  • Вятрак.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць