Першамайская (Бярозаўскі раён)

аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Першама́йская[1] (трансліт.: Pieršamajskaja, руск.: Першемайская) да 1964 года Блу́дзень[2] — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр Першамайскага сельсавета. Размешчана за 6 км ад Бярозы, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская на лініі БрэстБаранавічы.

Аграгарадок
Першамайская
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Блудзень
Насельніцтва
  • 1 607 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208840036
Першамайская на карце Беларусі ±
Першамайская (Бярозаўскі раён) (Беларусь)
Першамайская (Бярозаўскі раён)
Першамайская (Бярозаўскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Першамайская (Бярозаўскі раён)

Гісторыя правіць

Вялікае Княства Літоўскае правіць

У 1563 годзе згадваюцца Вялікі Блудзень і Малы Блудзень у Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі, належалі да «двара» Блудзенскага і войтаўства Блудзенскага. Першыя звесткі пра Блудзень як асобнае ўладанне адносяцца да 1590 года, калі каралева Ганна Ягелонка, удава караля Стэфана Баторыя, падаравала Блудзень канцлеру вялікаму літоўскаму Льву Сапегу. У 1645 годзе Блудаўскае (Блудзенскае) староства належала Ізабэле Хадкевіч. У XVI—XVII стст. у Берасцейскім павеце Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасць. З 1716 года ў Блудзенскім старостве.

Расійская імперыя правіць

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1856 годзе ўласнасць Іосіфа Здзітаўскага. 3 сакавіка 1861 года ў Блудзені адбыліся сялянскія хваляванні, частка сялян арыштавана і адпраўлена ў Пружанскую турму. У 1864 годзе сяло ў Блудзенскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні.

Пажар 10 мая 1884 года цалкам знішчыў 145 дамоў, 245 свірнаў і 365 хлявоў, страты склалі 36 тысяч рублёў. У 1886 годзе сяло, у якім працавалі вінакурны і цагельны заводы, саладзільня, праваслаўная царква, школа, крама, 3 піцейныя дамы, заезны дом. У 1890 годзе Блудзень — сяло, пасёлак, маёнтак уласнасці Соф’і Здзіхоўскай; побач 131 дзесяціна царкоўнай зямлі. Паводле перапісу 1897 года — у Картузскабярозаўскай воласці, дзейнічаў хлебазапасны магазін, побач знаходзілася чыгуначная станцыя Бяроза. На сядзібе свяшчэнніка ў сяле было 2 царквы. Маёнтак уладання Громніцкай, працаваў вінакурны завод.

Найноўшы час правіць

У 1905 годзе ў сяло, у маёнтак, дарожная будка. На працягу 1905 годзе адбываліся сялянскія хваляванні з эканамічнымі патрабаваннямі, сяляне самавольна рубілі лес. У 1915 годзе пры адыходзе расійскіх войск здарыўся пажар. Акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 годзе ўстаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы, у Бяроза-Картузскай гміне, з 1932 года ў Сялецкай. У 1920-я гады створаны Блудзенскі падрайкам КПЗБ (1924) у складзе Восаўскай, Ціханаўскай, Горацкай і Блудзенскай арганізацый (сакратар В. С. Васілеўскі), гурток «Грамады», камсамольская арганізацыя (1924), падпольны райком камсамола некаторы час базіраваўся ў Блудзені. Дзейнасцю Бярозаўскага падпольнага райкама кіраваў жыхар Блудзеня Васіль Ясінскі. У 1930 годзе працавала народная школа.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года цэнтр Блудзенскага с/с. У 1940 годзе — вёска і былы маёнтак. Былі адкрыты ўрачэбны ўчастак, клуб. У сельсавеце ў той час налічваліся няпоўная сярэдняя і 3 пачатковыя школы, 2 калгасы; крэйдавая фабрыка, маслазавод, хата-чытальня, магазін, кааперацыя, чырвоны куток, пажарная ахова.

У 1941—1944 гадах акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, акупанты загубілі 53 жыхары вёскі. З фронту не вярнуўся 31 ваяр-зямляк. Захопнікі часткова спалілі вёску. У гады вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года дзейнічала камсамольскае падполле (кіроўнае ядро — С. П. Ручыц, У. К. Саўчук, В. М. Галёнка). Летам 1943 года ў арганізацыю ўваходзіў 21 чалавек. Многія патрыёты загінулі ў барацьбе з акупантамі і пахаваны на чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская, дзе на ўшанаванне іх памяці ў 1967 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка[3]. У вёсцы пахаваны 66 воінаў і партызан, якія загінулі ў 1941—1944 гадах у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў каля вёсак Першамайская і Жычын.

З 1944 года працаваў механічны млын, з 1945 года — газагенератар, майстэрня па вырабе вазоў, у 1948 годзе — кузня.

30 ліпеня 1964 года вёска Блудзень перайменавана на Першамайскую[4]. 1 жніўня 1964 года Блудзенскі сельсавет перайменаваны на Першамайскі.

Інфраструктура правіць

Дзейнічаюць сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, Дом чыгуначнікаў, аптэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, 8 магазінаў.

Планіроўка правіць

Забудова вёскі выцягнута з паўднёвага захаду на ўсход уздоўж паўднёвага боку чыгункі.

Насельніцтва правіць

  • 1856 год — 703 рэвізскія душы.
  • 1886 год — 73 двары, 716 жыхароў.
  • 1897 год — 137 двароў, 865 жыхароў, на сядзібе свяшчэнніка — 11 двароў, 40 жыхароў, у маёнтку — 6 двароў, 76 жыхароў, у вартавым доме побач з сялом — 1 двор, 4 жыхары.
  • 1905 год — 1424 жыхары, у маёнтку — 14 жыхароў, у дарожнай будцы — 5 жыхарамі.
  • 1940 год — 324 двары, 1704 жыхары, у былым маёнтку — 2 двары, 10 жыхароў.
  • 1959 год — 41 гаспадарка, 156 жыхароў.
  • 1970 год — 2220 жыхароў.
  • 2000 год — 1842 жыхары, 832 двары[5].
  • 2005 год — 825 двароў, 1846 жыхароў.

Славутасці правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксам варыянт Блу́дзень
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
  3. Память: историко-документальная хроника Березовского района / Белорусская Советская Энциклопедия; Редкол.: И. П. Шамякин (главный редактор) и др. — Минск: Издательство «Белорусская Советская Энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1987. — 438, [1] с.: ил., цв. ил., портр., карты. — С. 116.
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12). — С. 308.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць