Пескі (Бярозаўскі раён)

аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Пе́скі[1] (трансліт.: Pieski, руск.: Пески) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Пескаўскага сельсавета. Размешчаны за 23 км ад Бярозы, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Бронная Гара, 5 км ад чыгуначнай станцыі Белаазёрск.

Аграгарадок
Пескі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 732 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208850016
Пескі на карце Беларусі ±
Пескі (Бярозаўскі раён) (Беларусь)
Пескі (Бярозаўскі раён)
Пескі (Бярозаўскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Пескі (Бярозаўскі раён)

Гісторыя правіць

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

Вёска ўзнікла як Нова-Пескі з пашырэннем в. Пескі (пазней Старыя Пескі) у пачатку XIX ст. ў Слонімскім павеце Гродзенскай губерні, і з цягам часу стала галоўнай. У 1827 годзе ў ёй была пабудавана драўляная Троіцкая царква.

У 1863 годзе жыхары прымалі ўдзел у паўстанні супраць царызму, 9 мая тут адбыліся сутыкненні паўстанцаў з войскамі.

У 1886 годзе в. Нова-Пескі (Косценева) у Пескаўскай воласці, дзейнічала валасное праўленне. У 1890 годзе вёска, цэнтр Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, у воласці 52 паселішчы, 9270 душ, 710 двароў. Паводле перапісу 1897 года в. Нова-Пескі (Косценева), дзейнічалі хлебазапасны магазін, ветраны млын, а таксама в. Нова-Пескі з 2 дварамі, якія межавалі з сядзібай, у якой знаходзілася валасное праўленне, а таксама сядзібай ва ўладанні Шымеля Белавіцкага.

Найноўшы час правіць

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 года ўстаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства.

25 сакавіка 1933 года ў ёй польскай дэфензівай быў па-зверску забіты член КПЗБ, удзельнік рэвалюцыйна-вызваленчы руху ў Заходняй Беларусі С. М. Лушча.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска Пескаўскага с/с. У сельсавеце ў той час дзейнічалі 3 школы, спіртавы завод, паравы і ветраны млыны, амбулаторыя, хата-чытальня, пошта, бальніца, медпункт, магазін.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У цэнтры вёскі пахаваны 42 воіны і партызаны, у тым ліку партызаны брыгад «Савецкая Беларусь», імя Дзяржынскага і імя Свярдлова, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў каля вёсак Спорава і Новыя Пескі. Акупанты загубілі 8 жыхароў.

У 1945 годзе працавала рыбная гаспадарка «Якубава». У 1949 годзе ворагамі савецкай улады быў забіты адзін з арганізатараў калгаса «Новае жыццё» А. А. Бранчык, на яго магіле пастаўлены абеліск. У 1965 годзе быў створаны саўгас «Пескаўскі» (цэнтр — в. Новыя Пескі).

16 сакавіка 1987 года вёска Старыя Пескі далучана да Новых Пескаў[2].

Інфраструктура правіць

У сучаснай вёсцы дзейнічаюць сярэдняя і базавая школы, Дом культуры, амбулаторыя, магазіны.

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе:
    • 1886 — у в. Нова-Пескі (Косценева) — 25 двароў, 298 жыхароў.
    • 1897 — у в. Нова-Пескі (Косценева) — 65 двароў, 365 жыхароў, у в. Нова-Пескі — 2 двары, 10 жыхароў, у сядзібе — 1 двор, 7 жыхароў.
  • XX стагоддзе:
    • 1905 — 403 жыхары.
    • 1924 — 86 будынкаў, 433 жыхары.
    • 1940 — 122 двары, 649 жыхароў.
    • 1959 — 122 гаспадаркі, 462 жыхары.
    • 1970 — 616 жыхароў.
    • 1999 — 2233 чалавекі.
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 — 816 двароў, 2266 жыхароў.
    • 2010 — 1946 чалавек.

Славутасці правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаюцца таксама варыянты Пяскі́. Но́выя Пе́скі.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць