Пятрышкі

аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Пятрышкі)

Пятры́шкі[2] (трансліт.: Piatryški, руск.: Петришки) — аграгарадок (з 2008[крыніца?]) у Беларусі, у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Пятрышкаўскага сельсавета.

Аграгарадок
Пятрышкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
239 м[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223037
Аўтамабільны код
5
Пятрышкі на карце Беларусі ±
Пятрышкі (Беларусь)
Пятрышкі
Пятрышкі (Мінская вобласць)
Пятрышкі

Геаграфія правіць

Размяшчаецца на беразе Галоўнага канала Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, на аўтамабільнай дарозе H8941, за 37[3] км на паўночны захад ад Мінска. Чыгуначная станцыя Радашковічы[3].

Гісторыя правіць

Упершыню згадваецца ў 1800 годзе як уладанне памешчыка Пшаздзецкага. У 1858 годзе дзяржаўная ўласнасць. У канцы XIX стагоддзя ў складзе Заслаўскай воласці, некалькі дзясяткаў двароў.

За 3 км на поўнач ад Пятрышак — Вязынка, радзіма Янкі Купалы.

Насельніцтва правіць

  • 2001 год — 1844 жыхары, 628 двароў[3].
  • 2010 год — 2005 жыхароў.

Вядомыя асобы правіць

Мемарыялы правіць

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. а б в г БелЭн 2001.

Літаратура правіць

  • Пятрышкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 174. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 18. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  • Ліст карты N-35-67. Выданне 1981 года (руск.).

Спасылкі правіць