Рэкта (Слаўгарадскі раён)

аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Беларусі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Рэкта)

Рэ́кта[2] (трансліт.: Rekta, руск.: Ректа) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.

Аграгарадок
Рэкта
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
146 м
Колькасць двароў
136[1]
Насельніцтва
367[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Паштовы індэкс
213264
Аўтамабільны код
6
Рэкта на карце Беларусі ±
Рэкта (Слаўгарадскі раён) (Беларусь)
Рэкта (Слаўгарадскі раён)
Рэкта (Слаўгарадскі раён) (Магілёўская вобласць)
Рэкта (Слаўгарадскі раён)

Назва правіць

Рэкта — гідронім балцкага паходжання. Належыць да шэрагу такіх гідронімаў на Верхнім Падняпроўі, як напр. Рэкта (прыток Сянны), Рэкта (прыток Лабжанкі). Усе гэтыя формы ўзыходзяць да балцкага абазначэння арэха: літ. riešutas, лат. rieksts, пруск. reisis. Далей да літоўскага rišti, прускага *ristun "звязваць" (арэхі растуць "звязкамі", гронкамі)[3][4].

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 25 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Слаўгарад, за 95 км ад Магілёва, за 55 км ад чыгуначнай станцыі Рагачоў[5]. Праз аграгарадок пралягае аўтамабільная дарога Р43.

Гісторыя правіць

Узнікла ў сярэдзіне XIX стагоддзя для абслугоўвання ўчастка шашы Масква — Варшава. У 1873 годзе 283 рэвізскія і 343 прышлыя селяніны. З 1874 года належала Мінюскаму, які ў 1882 годзе валодаў 561 дзесяцінай зямлі, 2 вадзянымі млынамі і карчмой. У 1884 годзе ў Бычанскай воласці Быхаўскага павета, меўся хлебазапасны магазін. У 1886 годзе 104 двары, 771 жыхар, 3 ветракі, яўрэйскі малітоўны дом. У 1900 годзе была царкоўнапрыходская школа, пры ёй заснавана бібліятэка для пазашкольнага чытання. У 1912 годзе існавала царкоўнапрыходскае вучылішча[6]. У 1924—1961 гадах цэнтр Рэкценскага сельсавета.

Насельніцтва правіць

  • 2011 год — 367 жыхароў[1].
  • 2010 год — 374 жыхары.
  • 2001 год — 399 жыхароў, 124 двары[5].
  • 1999 год — 402 жыхары.
  • 1910 год — 1115 жыхароў[6].
  • 1886 год — 771 жыхар, 104 двары.

Інфраструктура правіць

У вёсцы дзейнічаюць аддзяленне паштовай сувязі, АТС, сельскі дом культуры, магазін, бар, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт, крама[1].

Раней дзейнічала ДУА «Рэкцянскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — пачатковая школа», знесеная да 2023 года.

Памятныя мясціны правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. а б в г КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА Архівавана 7 снежня 2013. (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 204-205.
  4. О. Н. Трубачев. Заметки по этимологии и сравнительной грамматике // Этимология. 1968. Москва, 1971. С. 65.
  5. а б в г БелЭн 2001.
  6. а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 580.
  7. т. 5. Биографический справочник. — Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — 29 с.

Літаратура правіць

  • Рэкта // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 572. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 27. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Ліст карты N-36-98. Выданне 1979 года. (руск.)

Спасылкі правіць