Свіслач (Асіповіцкі раён)

аграгарадок у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Сві́слач[1] (трансліт.: Svislač, руск.: Свислочь) — аграгарадок у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці, пры ўтоку ракі Свіслач у Бярэзіну. Адміністрацыйны цэнтр Свіслацкага сельсавета. Насельніцтва 852 чал. (1999). Знаходзіцца за 25 км на паўночны ўсход ад Асіповічаў, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Ялізава; на скрыжаванні аўтамабільных дарог Асіповічы — Клічаў і Градзянка — Сычкова. Рачная прыстань.

Аграгарадок
Свіслач
Былы дом Яцко
Былы дом Яцко
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
148 м
Насельніцтва
  • 852 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2235
Паштовы індэкс
213714
Аўтамабільны код
6
Свіслач на карце Беларусі ±
Свіслач (Асіповіцкі раён) (Беларусь)
Свіслач (Асіповіцкі раён)
Свіслач (Асіповіцкі раён) (Магілёўская вобласць)
Свіслач (Асіповіцкі раён)

Гісторыя правіць

 
Мястэчка і замак, 19001912

На мяжы XI—XIII стагоддзяў на месцы цяперашняй вёскі існавала паселішча замкавага тыпу, умацаванае ровам і валам[2]. У XIV стагоддзі Свіслач зрабілася цэнтрам княства, пазней — староства. У 1506 годзе мястэчка зруйнавалі татары, а ў 1535 годзе — маскоўскія захопнікі[3].

У сярэдзіне XVI стагоддзя Свіслач перайшла ва ўладанні Гарабурдаў гербу Габданк. Каля мястэчка існаваў замак. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. У 1648 годзе Свіслач захапіў казацкі загон Г. Бута, у Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) у верасні 1654 года — загон І. Залатарэнкі. У 1705 годзе ў мястэчку заснавалі кляштар францысканцаў[4].

У XVIII стагоддзі мястэчка належала Завішам герба «Лебедзь». Пасля, належала Незабытоўскім герба «Любіч».[5]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Свіслач апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабілася цэнтрам воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1812 годзе з’яўлялася асноўнай штаб-кватэрай генерала Дамброўскага. Станам на 1886 год у мястэчку было 46 двароў, 2 школы, валасная ўправа, 2 царквы, касцёл, пошта, 40 крамаў.

У 1919 годзе Свіслач увайшла ў БССР, дзе ў 1924 годзе зрабілася цэнтрам раёна (з 1931 года — цэнтр сельсавета)[6].

Насельніцтва правіць

Інфраструктура правіць

У Свіслачы працуюць сярэдняя і базавая школы, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта. Дзейнічае дзіцячы санаторый «Свіслач».

Славутасці правіць

 
Свята-Мікалаеўская царква
 
Былы касцёл

Страчаная спадчына правіць

  • Свіслацкі замак (XII—XVII ст.)
  • Касцёл і кляштар францысканцаў
  • Сінагога
  • Сядзіба
  • Царква

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Свіслач // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 264.
  3. ЭнцВКЛ 2005.
  4. к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 453.
  5. Żyskar Józefat. «Nasze kościoły: opis ilustrowany wszystkich kościołów i parafji znajdujących się na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyległych». Warszawa-Peterburg. 1913
  6. Саврицкий Дм. Как это было // Асіповіцкі край. — Асіповічы: 2012. — № 7 февраля. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2017.
  7. Свіслач // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 265.
  8. БелЭн 2002.
  9. Spis ludności na terenach administrowanych przez Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (grudzień 1919)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць