Солы (Смаргонскі раён)

аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Солы)

Со́лы[1] (трансліт.: Soly, руск.: Солы) — аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Ашмянка. Цэнтр Сольскага сельсавета. Насельніцтва 1475 чал. (2004). Знаходзяцца за 15 км на захад ад Смаргоні, за 252 км ад Гродна. Чыгуначная станцыя на лініі Маладзечна — Вільня.

Аграгарадок
Солы
Краявід цэнтра аграгарадка
Краявід цэнтра аграгарадка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
150—155 м
Насельніцтва
1 840 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1592
Паштовы індэкс
231033
Аўтамабільны код
4
СААТА
4256849086
Солы на карце Беларусі ±
Солы (Смаргонскі раён) (Беларусь)
Солы (Смаргонскі раён)
Солы (Смаргонскі раён) (Гродзенская вобласць)
Солы (Смаргонскі раён)

Гісторыя Правіць

Упершыню Солы згадваюцца ў XVI ст. як сяло Віленскага ваяводства. Мястэчка знаходзілася ў шляхецкай уласнасці.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Солы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1849 у мястэчку пабудавалі касцёл, з 1870 працавала народнае вучылішча. Станам на 1886 у Солах існавалі валасная ўправа, касцёл, сінагога, 5 крамаў, карчма, вінакурны завод (за 4 км ад мястэчка), на 1890 — пошта, тэлеграф, станцыя Лібава-Роменскай чыгункі (адкрылася ў 1873). У пач. XX ст. ў мястэчку працаваў лекарскі ўчастак.

У канцы 1917 у Солах адбылася падзея, якая прапісала паселішча ў гісторыі: 4 снежня прадстаўнікі 2-й, 3-й і 10-й армій на чале з шараговым Салігаліцкага палка 81-й пяхотнай дывізіі бальшавіком Шчукіным падпісалі перамір'е з немцамі. Баявыя дзеянні на працягу ўсяго фронту ад Відзаў да Прыпяці спыняліся з 5 снежня на два месяцы. Праз 10 дзён — 15 снежня — перамір'е падпісалі ўжо ў Брэсце, надаўшы дагавору шырэйшы статус.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Солы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. Цягам 19261934 у мястэчку вялася будова касцёла Маці Божай Ружанцовай. Ахвяраванні на яе склалі паўмільёна злотых, велізарную для таго часу суму.

У 1939 Солы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Смаргонскага раёна. Статус паселішча змянілі да вёскі. На 2000 тут быў 1271 двор.

Насельніцтва Правіць

  • XIX стагоддзе: 1882 — 421 чал.[2]; 1886 — 560 чал.
  • XX стагоддзе: 1901 — каля 880 чал. у мястэчку Солы і 70 чал. на станцыі Солы; 2000 — 2899 чал.[3]
  • XXI стагоддзе: 2001 — 1525 чал., 594 двары[4]; 2004 — 1475 чал.[5]

Славутасці Правіць

Страчаная спадчына Правіць

  • Касцёл Маці Божай Ружанцовай (XIX ст.)
  • Сінагога (XIX ст.)

Вядомыя асобы Правіць

У вёсцы памёр і пахаваны Эдуард Сташкевіч (1928—1974) — сябра мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. СГКП, 1890
  3. ЭГБ, 2001
  4. БелЭн, 2002
  5. Памяць. Смаргонскі раён, 2004

Літаратура Правіць

Спасылкі Правіць