Сухары (Магілёўскі раён)

аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Сухары)

Сухары́[2] (трансліт.: Suchary, руск.: Сухари) — аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад і з’яўляецца цэнтрам Сухарэўскага сельсавета.

Аграгарадок
Сухары
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
552 чалавекі (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
222
Паштовы індэкс
213116[1]
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244856056
Сухары на карце Беларусі ±
Сухары (Магілёўскі раён) (Беларусь)
Сухары (Магілёўскі раён)
Сухары (Магілёўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Сухары (Магілёўскі раён)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца на рацэ Раста, за 27 км у напрамку на паўночны ўсход ад Магілёва[3], за 18 км ад чыгуначнай станцыі Раста[4]. Праз Сухары пралягае аўтамабільная дарога Р96[5].

Гісторыя правіць

 
Сухары
 
Капліца

Вядома з 1560 года як сяло ў Магілёўскай воласці Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасць. З 1569 года належала баярыну І. Кіркораву. З 1772 года ў складзе Расійскай імперыі, з 1773 года цэнтр староства ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губерні. У 1856 года ўладанне М. Лістоўскай. У 1886 годзе мястэчка ў Чавускім павеце. З 20 жніўня 1924 года цэнтр сельсавета ў Лупалаўскім раёне Магілёўскай акругі, з 2 сакавіка 1931 года ў Чавускім раёне, з 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1939 годзе да вёскі далучаны пасёлкі Альхавецкі і Саснавецкі. У час Вялікай Айчыннай вайны Сухары былі спалены. Адбудаваны ў пасляваенны час.

Інфраструктура правіць

  • Прадпрыемства па перапрацоўцы піламатэрыялаў
  • Сярэдняя школа
  • Клуб
  • Бібліятэка
  • Бальніца
  • Аддзяленне сувязі

Насельніцтва правіць

  • 93 жыхары, 19 двароў (1784)[3]
  • 730 жыхароў, 133 двары (1880, у мястэчку і сяле)[3]
  • 445 жыхароў. 65 двароў (1886)[4]
  • 814 жыхароў, 113 двароў (1909)[3]
  • 616 жыхароў, 236 двароў (2000)[4]
  • 610 жыхароў, 230 двароў (2002)[3]

Помнікі гісторыі і культуры правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Почтовый индекс населённого пункта Сухари (Могилёвская область, Могилёвский район, Сухаревский сельсовет)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. а б в г д БелЭн 2002.
  4. а б в ЭГБ 2001.
  5. Атлас 2012.
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 40. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць