Хаціслаў
Хаці́слаў[1] (трансліт.: Chacislaŭ, руск.: Хотислав) — аграгарадок у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Хаціслаўскага сельсавета. Размешчаны за 10 км на поўдзень ад Маларыты, 4 км ад чыгуначнай станцыі Хаціслаў (на лініі Брэст—Ковель), 62 км ад Брэста. 360 гаспадарак, 1033 жыхары (2005).
Аграгарадок
Хаціслаў
| ||||||||||||||||||||||
ГісторыяПравіць
Вялікае Княства ЛітоўскаеПравіць
Па пісьмовых крыніцах Хаціслаў вядомы з XVI ст. Упамінаецца ў апісанні мяжы паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каронай Польскай у 1546 годзе. Паводле юрыдычных актаў 1566 годзе, сяло Хаціслаў Олтушскага войтаўства Палескай воласці Берасцейскага староства, меўся вадзяны млын.
Паводле інвентароў Брэсцкай эканоміі, у 1668 годзе — сяло, 24 валокі зямлі, 1 валока належала новапабудаванай царкве, 35 аселых гаспадарак; у 1682 годзе — 24 валокі зямлі, 2 належалі царкве, 56 аселых гаспадарак.
Паводле прывілея Аўгуста III у 1759 годзе 2 валокі зямлі ў Хаціславе падараваны Міхаілу і Сафіі Здзітавецкім. У 1782 годзе кароль Станіслаў Аўгуст даў прывілей на парафію Хаціслаўскай царквы святару Васілю Харламповічу. У 1789 годзе сяло Збуражскага ключа Брэсцкай эканоміі, 65 аселых гаспадарак.
Пад уладай Расійскай імперыіПравіць
Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі. 18 жніўня 1795 года Кацярына II падаравала сяло генерал-маёру Мікалаю Данскому. У 1799 годзе пабудавана Спаса-Праабражэнская царква. У другой палове 19 ст. сяло ў Олтушскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Згодна з рэвізіяй 1850 года с. Хаціслаў у складзе маёнтка Олтуш.
У 1860-я г. адносілася да маёнтка Олтуш, Хаціслаўскай сельскай грамады. У 1874 годзе адкрыта земскае народнае вучылішча (у 1886 — 46 вучняў, у т.л. 11 дзяўчынак, у 1900 — 50 вучняў). У 1886 годзе дзейнічалі праваслаўная царква, земскае народнае вучылішча, капліца, карчма.
Апрача земляробства і жывёлагадоўлі жыхары займаліся ткацтвам, кавальскім, кравецкім і інш. промысламі.
Найноўшы часПравіць
У 1921—39 гг. у складзе Польшчы. Вёска ў Олтушскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. Працавала пачатковая школа (у 1937 — 80 вучняў). Дзейнічала ячэйка КПЗБ. З верасня 1939 года ў БССР. 3 12 кастрычніка 1940 года вёска — цэнтр сельсавета Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1940 годзе працавалі пачатковая школа і магазін.
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 20 ліпеня 1944 года Хаціслаў акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вёска спалена ў 1941 годзе, загінулі 42 мірныя жыхары. На франтах загінулі і прапалі без вестак 22 вяскоўцы. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
20 студзеня 1950 года арганізаваны калгас «Запаветы Леніна». У 1962—65 гг. вёска ў Брэсцкім раёне. У 1998 годзе цэнтр калгаса «Запаветы Леніна».
НасельніцтваПравіць
- XVI стагоддзе:
- 1566 — 13 двароў, 34 сям'і.
- XVIII стагоддзе:
- 1795 — 223 душы мужчынскага і 175 жаночага полу.
- XIX стагоддзе:
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 360 гаспадарак, 1033 жыхары.
ІнфраструктураПравіць
Працуюць сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, урачэбная амбулаторыя, музычная школа, кафэ, аддзяленне сувязі, ашчадны банк, магазін.
СлавутасціПравіць
- Спаса-Праабражэнская царква
- Помнік землякам і савецкім актывістам
- Курган Славы ў гонар воінаў 75-й стралковай дывізіі
- Мемарыяльная дошка ў гонар старшыні Хаціслаўскага с/с Я. Г. Бенесюка і яго намесніка І. М. Лук'янчука, якія загінулі ад рук бандытаў у 1946 і 1948 гг.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
ЛітаратураПравіць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 2.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хаціслаў