Хомск[1] (трансліт.: Chomsk, руск.: Хомск) — аграгарадок у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Хомскага сельсавета.

Аграгарадок
Хомск
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1518
Насельніцтва
  • 1 071 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1644
Паштовыя індэксы
225620
Аўтамабільны код
1
Хомск на карце Беларусі ±
Хомск (Беларусь)
Хомск
Хомск (Брэсцкая вобласць)
Хомск

Гісторыя правіць

Упершыню ўпамінаецца як вёска Здзітаўскай воласці пад 1518 гадаў. У 1551—1552 гадах Хомск стаў мястэчкам.

Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў у складзе Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. Належаў Нарушэвічам, Дольскім, Вішнявецкім, Агінскім. У сакавіку 1660 года спалены атрадам маскоўскага войска І. Хаванскага[2].

З Хомска 30 жніўня (10 верасня) 1771 года вялікі гетман літоўскі М. К. Агінскі заклікаў разрозненыя сілы канфедэратаў злучыцца для абароны «веры, вольнасці і незалежнасці»[3]. З 1793 года Хомск цэнтр графства.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. У 1797 годзе Войцах Пуслоўскі заснаваў у Хомску суконную фабрыку, якая дзейнічала да 1838 года[4].

У 1872—1875 гадах пабудавана мураваная царква па праекце архітэктара К. Увядзенскага[5]. З 1879 года дзейнічала паштовая станцыя.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Драгічынскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР, з 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета.

Падчас 2-й сусветнай вайны ў ліпені 1943 года акупанты спалілі 470 дамоў, загубілі 1760 чалавек[6].

У 1988 годзе паблізу Хомска створана аднаіменнае вадасховішча[4].

Эканоміка правіць

У 1997 годзе ў Хомску створана сумеснае беларуска-расійскае прадпрыемства па вытворчасці мінеральных і пітных водаў «Фрост».

Насельніцтва правіць

  • 1941 год — 496 двароў, 2556 жыхароў[6].
  • 2003 год — 394 двары, 1155 жыхароў[4].

Памятныя мясціны правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Волкаў М., Ліневіч С. Гісторыя і ваенны патэнцыял Жаберскага замка паводле пісьмовых і археалагічных крыніц // Архіварыус. 2016. Вып. 15. — С. 127—128.
  3. Анішчанка, Я. Сталавіцкая бітва 1771 / Яўген Анішчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 396. — ISBN 985-11-0214-8.
  4. а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 46.
  5. Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 54-55 (руск.)
  6. а б Хомск (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць