Язёры

аграгарадок у Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Язёры)

Язёры[1] (трансліт.: Jaziory, руск.: Езёры) — аграгарадок у Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Язёрскага сельсавета. За 8 кіламетраў на захад ад горада Чэрыкаў, 100 кіламетраў ад Магілёва, 35 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Верамейкі, каля аўтадарогі Слаўгарад-Крычаў (3 км).

Аграгарадок
Язёры
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 703 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2243
Аўтамабільны код
6
СААТА
7256812041
Язёры на карце Беларусі ±
Язёры (Беларусь)
Язёры
Язёры (Магілёўская вобласць)
Язёры

Гісторыя правіць

7 верасня 1904 года ў маёнтку Язёры князя А. А. Абаленскага пажарам знішчаны двухпавярховы мураваны вінакурны завод з усімі апаратамі, посудам і кантрольным снарадам, а таксама скотны двор і 53 авечкі[2].

У 1916 годзе Язёрскі маёнтак быў прададзены з аўкцыёну за даўгі[3].

Да 18 лютага 1972 года вёска ўваходзіла ў склад Сормаўскага сельсавета[4].

Насельніцтва правіць

  • 758 жыхароў, 264 двары (2003)

Інфраструктура правіць

  • Сярэдняя школа і дзіцячы сад
  • Дом культуры
  • Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны правіць

  • Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Азёры
  2. Памятная книжка Могилевской губернии на 1905 год (руск.)
  3. Езеры Архівавана 20 снежня 2018. (руск.)
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4.

Спасылкі правіць

Езеры Архівавана 20 снежня 2018. (руск.)