Агульнавайсковы факультэт ВАРБ
Агульнавайсковы факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь — адзін з факультэтаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
Агульнавайсковы факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
ВАРБ | |
Заснаваны | 1995 |
Адрас | 220103, г. Мінск |
Гісторыя Правіць
Факультэт быў створаны ў маі 1995 года на базе Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча (Мiнскага вышэйшага ваенна-палітычнага агульнавайсковага вучылішча, створанага 10 мая 1980 года), стаўшы пераемнікам гэтай ВНУ. З 2005 года арганізацыйна ў склад агульнавайсковага факультэта ўвайшлі факультэты ракетных войскаў і артылерыі, інжынерных і аўтамабільных войскаў. Асноўнай задачай агульнавайсковага факультэта з’яўляецца падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў для Узброеных Сіл і іншых сілавых ведамстваў Рэспублікі Беларусь.
Палявыя і практычныя заняткі з ужываннем узбраення і ваеннай тэхнікі праводзяцца на вучэбна-матэрыяльнай базе палігона «Белая Лужа», а таксама злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл[1].
Склад Правіць
У цяперашні час агульнавайсковы факультэт ўключае ў сябе камандаванне, батальён курсантаў і 6 кафедраў:
- тактыкі (агульнавайсковых падраздзяленняў),
- агнявой падрыхтоўкі,
- будовы і эксплуатацыі бранятанкавага ўзбраення,
- тылавога забеспячэння,
- баявога прымянення падраздзяленняў ракетных войскаў і артылерыі,
- будовы і эксплуатацыі ракетна-артылерыйскага ўзбраення.
Спецыяльнасці Правіць
Падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў для Узброеных Сіл і іншых сілавых структур краіны на факультэце ажыццяўляецца па 7 спецыяльнасцях і 4 спецыялізацыях, тэрмін навучання па якіх складае: 4 гады — «Упраўленне мотастралковымі падраздзяленнямі», «Упраўленне танкавымі падраздзяленнямі», «Тылавое забеспячэнне войскаў» (спецыялізацыя «Забеспячэнне гаручым»), «Ідэалагічная праца ў падраздзяленнях (Узброеныя Сілы)»; 5 гадоў — «Упраўленне падраздзяленнямі ракетных войскаў і артылерыі», «Эксплуатацыя наземных сістэм узбраення» (спецыялiзацыi «Эксплуатацыя і рамонт артылерыйскага ўзбраення»; «Эксплуатацыя і рамонт ракетнага ўзбраення і РСЗА»), «Эксплуатацыя радыётэхнічных сістэм» (спецыялізацыя "Эксплуатацыя і рамонт артылерыйскіх радыётэхнічных сістэм ").
Начальнікі Правіць
Зноскі
- ↑ Агульнавайсковы факультэт Архівавана 10 лістапада 2020.