Агюст Перэ
Агюст Перэ (фр.: Auguste Perret; 12 лютага 1874, Іксель, Бельгія — 25 лютага 1954, Парыж, Францыя) — французскі архітэктар, піянер і лідар будаўніцтва з жалезабетону, прадпрымальнік і педагог. Адбудаваны пад кіраўніцтвам Перэ цэнтр Гаўра, амаль цалкам разбураны падчас Другой сусветнай вайны, у 2005 годзе абвешчаны аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[10].
Агюст Перэ | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 лютага 1874[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лютага 1954[1][3][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Claude Perret[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Уплыў | Julien Guadet[d] |
Уплыў на | Paul Vimond[d], Ле Карбюзье, Jean Renaudie[d], René Iché[d], Adrien Brelet[d][6], André Le Donné[d][6], Патроклас Каранцінас, Elsa Sundling[d][7] і Антуан Жорж Табет[8][9] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і каменячоса, уладальніка паспяховага бізнесу ў Парыжы. Вывучаў архітэктуру ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы, выдатна вучыўся, але пакінуў яе, не атрымаўшы дыплома, і стаў працаваць у сямейным бізнесе. У 1904 годзе пабудаваў жылы дом па адрасе 25bis, rue Benjamin Franklin у Парыжы, напэўна, першы жылы дом з жалезабетону. У 1905 годзе сумесна з братамі Гюставам (таксама архітэктарам, сааўтарам большасці праектаў Агюста) і Клодам заснаваў фірму, якая спецыялізавалася на будаўніцтве з жалезабетону. У гэтай фірме ў 1909 годзе некалькі месяцаў працаваў і вывучаў асновы тэхнічнага чарчэння Ле Карбюзье.
У 1913 годзе па праекце Перэ ўзведзены будынак Тэатра Елісейскіх палёў — выдатны ўзор пачаткаў стылю ар-дэко, які прынёс архітэктару вядомасць. Перэ будуе прамысловыя і жылыя будынкі, дамы-студыі для мастакоў і скульптараў, цэрквы. Царква Маці Божай у Ле-Рэнсі (1922—1923) была першым храмам Францыі, цалкам пабудаваным з жалезабетону. У 1931 годзе ўдзельнічаў у конкурсе на праект Палаца Саветаў у СССР[11].
З 1923 года кіраваў спецыялізаванай на бетоне майстэрняй пры Школе прыгожых мастацтваў. З 1928 года выкладаў у спецыяльнай школе архітэктуры. З 1943 года кіраваў Асацыяцыяй архітэктараў і выкладаў у Акадэміі прыгожых мастацтваў. Пасля Другой сусветнай вайны атрымаў заказ на аднаўленне цэнтральнай часткі разбуранага Гаўра. Памёр у 1954 годзе, праз два гады пасля смерці брата Гюстава. Будаўніцтва ў Гаўры па праектах Перэ працягвалася да 1964 года.
Пасля смерці Агюста Перэ лічылі найзначнейшым архітэктарам Францыі, параўноўвалі з Ле Карбюзье, а потым надоўга забылі. Толькі ў 1985 годзе пасля публікацыі кнігі Джозэфа Абрама (Joseph Abram) творчасць майстра зноў адкрыта для грамадства. У 1990-я гады спадчына братоў Перэ грунтоўна вывучана, У пачатку 2000-х гадоў выйшла некалькі манаграфій, прысвечаных Перэ, а ў 2002—2004 гадах арганізавана перасоўная выстава «Перэ, паэтыка бетону». Урэшце, ЮНЕСКА ацаніла рэканструкцыю Гаўра як выдатны прыклад архітэктуры і гарадскога планавання ў пасляваенным будаўніцтве і 15 ліпеня 2005 года ўнесла Гаўр у спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны.
Выбраныя будынкі
правіць- Жылы дом 34-34bis, rue Sorbier (фр.), Парыж, 1898.
- Жылы дом 119, av de Wagram (фр.), Парыж, 1902.
- Жылы дом 83, av Niel (фр.)/50 rue Rennequin (фр.), Парыж, 1904.
- Жылы дом 25bis, rue Benjamin Franklin (фр.), Парыж, 1904.
- Жылы дом 48bis, rue Raynouard (фр.), Парыж, 1906.
- Аўтамабільны гараж 51, rue de Ponthieu (фр.), Парыж[12], 1907 (знесены ў 1970)
- Тэатр Елісейскіх палёў, 15, авеню Мантэнь, Парыж, 1913.
- Надмагілле Madeleine Dauphin-Dornès, жонкі мастака Поля Жамо , на могілках Манпарнас, 1913.
- Царква Маці Божай у Ле-Рэнсі 83, av de la Résistance, Le Raincy, 1922—1923.
- Жылы дом bd de Stalingrad, Grand Quevilly, Rouen, 1923.
- Прыватны гатэль па адрасе 8, rue Nansouty / 2, плошча Мансуры (фр.), Парыж, 1923.
- «Вежа Перэ» ў парку Поль-Містраль у Грэноблі — 95-метровая вежа, пабудаваная з жалезабетону для Міжнароднай выставы 1925 года.
- Царква Сен-Тэрэз ў Манманьі, Валь-д’уаз, 1925—1926.
- Дом мастака і скульптара Жоржа Брака, дом 6, вуліца Жоржа Брака (фр.), Парыж, 1927.
- Капліца дэ ла Каламб'ер у Шалон-сюр-Сон, дом 72, rue d’Autun, 1928—1929.
- Канцэртная зала для Нармальнай школы музыкі, дом 78, rue Cardinet (фр.), Парыж, 1928—1929.
- Дом скульптара Ханы Арловай па адрасе 7bis, villa Seurat (фр.), Парыж, 1929.
- Жылы дом з офісамі 51-55, Rue Raynouard, Парыж, 1929—1932. У гэтым доме Перэ пасяліўся адразу пасля заканчэння будаўніцтва і жыў да канца жыцця.
- Будынак Міністэрства ВМФ 8, bd Victor / 2-4, av de la Porte de Sèvres, Парыж, 1931—1956[13].
- Музей Міністэрства грамадскіх работ, цяпер Сацыяльны і эканамічны савет Францыі place d’iéna, Парыж, 1936—1948.
- Чыгуначны і аўтавакзал ў Ам’ене, 1942—1951.
- «Вежа Перэ» — жылы будынак з офісамі ў Ам’ене, 1942—1951; 104-метровы (27 паверхаў) хмарачос, працяглы час найвышэйшы будынак Заходняй Еўропы.
- Рэканструкцыя цэнтра Гаўра, 1945—1955.
- Музей прыгожых мастацтваў ў Сан-Паўлу, Бразілія, 1947—1949.
Галерэя
правіць-
Тэатр Елісейскіх палёў
-
Від на цэнтр Гаўра
-
Інтэр’ер царквы Маці Божай у Ле-Рэнсі
Узнагароды
правіць- Каралеўскі залаты медаль , 1948 — штогадовая ўзнагарода Каралеўскага інстытута брытанскіх архітэктараў за ўклад у міжнародную архітэктуру.
- Залаты медаль Амерыканскага інстытута архітэктуры , 1952 — узнагароду прысуджаюць за значны ўклад, які аказаў уплыў на тэорыю і практыку архітэктуры.
Памяць
правіць- 24 мая 1950 года па ініцыятыве Бельгійскага таварыства гарадскіх планіроўшчыкаў і архітэктараў-мадэрністаў (Belgian Society of Town Planners and Modernist Architects) на доме, дзе нарадзіўся Агюст Перэ, усталявана мемарыяльная дошка.
- Мемарыяльная дошка ўсталявана на доме па адрасе 51-55, de la rue Raynouard, дзе архітэктар жыў з 1932 года і да смерці.
- У 1971 годзе ў Парыжы ў гонар Агюста Перэ названа вуліца .
Зноскі
- ↑ а б Auguste Perret
- ↑ Auguste Perret — ministère de la Culture.
- ↑ Auguste Perret // Structurae — Ratingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://arch-pavouk.cz/index.php/architekti/1237-perret-auguste Праверана 7 мая 2023.
- ↑ RKDartists Праверана 6 ліпеня 2020.
- ↑ а б https://gtc.hypotheses.org/2737
- ↑ Elsa Augusta Torgerd Sundling 1902-04-21 — 1964-09-07 Arkitekt, pionjär Праверана 6 снежня 2020.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 366. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 25. — С. 160.
- ↑ Le Havre, the City Rebuilt by Auguste Perret (англ.)
- ↑ Palais des Soviets de l’URSS, Moscou : concours. 1931 (фр.)
- ↑ Garage automobile, rue de Ponthieu, Paris 8e. 1906—1907 (фр.)
- ↑ Фотаздымак будынка Міністэрства ВМФ (фр.) Архівавана 13 кастрычніка 2017.