Агюст Эрбен (фр. Auguste Herbin; 29 красавіка 1882, К’еві, кантон Кодры, Францыя — 31 студзеня 1960, Парыж) — французскі мастак, адзін з галоўных прадстаўнікоў геаметрычнага абстракцыянізму ў еўрапейскім мастацтве.

Агюст Эрбен
фр.: Auguste Herbin
Імя пры нараджэнні фр.: Auguste[6]
Род дзейнасці мастак, дызайнер, дзеяч выяўленчага мастацтва
Дата нараджэння 29 красавіка 1882(1882-04-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 студзеня 1960(1960-01-31)[4][2][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць правіць

Нарадзіўся ў сям’і мастака. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Лілі.

Мастацкія працы Эрбена дэманструюць шматлікія змены розных стыляў жывапісу. За яго першымі карцінамі ў стылі твораў Ван Гога ідуць палотны, напісаныя пад відавочным фавісцкім і кубічна-фігуратыўным уплывам.

Пачынаючы з 1913 года Агюст Эрбен стварае маляўнічыя, сакавітыя фігуратыўныя карціны; затым, у 1917—1921 гадах пераходзіць да абстрактна-геаметрычнага жывапісу, скульптуры і фрэсак. Пасля наступнага фігуратыўнага перыяду творчасці мастак выбірае ўжо канчаткова абстрактны жывапіс. Працы Агюста Эрбена аказалі прыкметны ўплыў на творчасць Віктора Вазарэлі і Оп-арт увогуле.

Зноскі

  1. Auguste Herbin
  2. а б Auguste HerbinOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. Herbin, Auguste // Oxford Dictionary of Modern and Contemporary ArtВыдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта.
  4. Auguste Herbin
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Французскі франк
  7. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.