Адальбера (герцаг Карынтыі)

Адальбера (ням.: Adalbero; 980 — 29 лістапада 1039) — герцаг Карынтыі ў 10111035 гадах з дынастыі Эпенштэйнаў.

Адальбера
ням.: Adalbero
Нараджэнне каля 980
Смерць 28 лістапада 1039
Род Эпенштайны
Бацька Маркварт
Жонка Beatrix of Swabia[d]
Дзеці Маркварт[d] і Адальбера фон Эпенштэйн[d]

Біяграфія

правіць

Адальбера быў сынам Маркварта II Эпенштэйна, маркграфа Карантанскай маркі (сучасная федэральная зямля Штырыя), якая ўваходзіць у Карынтыйскае герцагства. Яму ўдаўся заваяваць давер імператара Генрыха II, і ў 1011 годзе імператар перадаў Адальбера прастол Карынтыі, адхіліўшы ад успадкоўвання юнага Конрада II.

Адальбера неаднаразова ўдзельнічаў у ваенных паходах імператара ў Італію і паспяхова змагаўся супраць прыхільнікаў Конрада Карынтыйскага. Аднак у 1024 годзе імператарам стаў Конрад II, стрыечны брат Конрада Карынтыйскага. Неўзабаве Адальбера падняў паўстанне, але быў разбіты і ў 1035 годзе зрынуты з прастола Карынтыі і Карантанскай маркі. Праз чатыры гады Адальбера памёр у выгнанні. Яго нашчадкі вярнулі сабе Карынтыйскае герцагства ў 1076 годзе.

Шлюб і дзеці

правіць
Маркварт III (пам. 1077), герцаг Карынтыі (c 1076)
Вілібірга, замужам за Отакарам I, маркграфам Штырыі (1056—1074)
 Папярэднік 
Конрад I
  герцаг Карынтыі 
10111035
Пераемнік
Конрад II
 Папярэднік 
Маркварт
  маркграф
Карантанскай маркі
 
995?—1035
Пераемнік
Арнольд