Адальберт II Іўрэйскі (італ.: Adalberto II d'Ivrea; 932/936[1]30 красавіка 972, Ацён) — кароль Італіі ў 950964 гадах, маркграф Іўрэі (965—970), старэйшы сын Берэнгара II Іўрэйскага ад шлюбу з Вілай Тасканскай і яго суправіцель.

Адальберт II Іўрэйскі
італ.: Adalberto II d'Ivrea
Адальберт II Іўрэйскі
кароль Італіі
22 лістапада 950 — 964
Каранацыя 15 снежня 950, Павія
Папярэднік Лотар II
Пераемнік Атон I Вялікі
маркграф Іўрэі
965 — 970
Папярэднік Гвіда Іўрэйскі
Пераемнік Конрад Іўрэйскі
 
Дзейнасць палітык
Нараджэнне 932
Смерць 30 красавіка 972(0972-04-30)
Пахаванне
Дынастыя Іўрэйская дынастыя
Бацька Берэнгар II[d]
Маці Віла Тасканская[d]
Жонка Герберга Шалонская[d] і Ermengarda of Tuscany[d]
Дзеці Ота Гільём[d]

БіяграфіяПравіць

КіраваннеПравіць

Пасля смерці ў 950 годзе караля Лотара Адальберт разам з бацькам былі каранаваны як каралі Італіі.

Пасля захопу Берэнгара II імператарам Атонам I у 964 годзе яго сыны — Адальберт, Конрад і Гвіда — не склалі зброю. У студзені 965 года яны паднялі паўстанне. Імператар адправіў супраць мяцежнікаў герцага Бурхарда Швабскага. 25 чэрвеня адбылася бітва на рацэ По, якая скончылася разгромам сыноў Берэнгара. Гвіда загінуў, Адальберт і Конрад беглі.

Спрабуючы вярнуць бацькаўскую спадчыну, Адальберт працягваў плесці інтрыгі. У 968 годзе ён звярнуўся па дапамогу да Візантыі. Імператар Нікіфар паслаў васьмітысячную армію, камандаванне якой Адальберт даручыў свайму брату Конраду. Аднак Конрад перайшоў на бок імператара Атона, за што яму было падаравана маркграфства Іўрэя. Пасля гэтага Адальберт быў вымушаны адправіцца ў Бургундыю да сваёй жонкі і цесця. Ён памёр праз тры гады ў Ацёне, пакінуўшы маленькага сына Ота Гільёма.

Сям’яПравіць

Шлюб і дзеціПравіць

Жонка: Герберга (944 — 11 снежня 986/991), магчыма, дачка Ламберта Дыжонскага, графа Шалона[2]. Дзеці:

Зноскі

  1. MARCHESI d'IVREA (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2012. Праверана 27 жніўня 2009.
  2. У другім шлюбе з Эдам Генрыхам, герцагам Бургундыі.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

  • MARCHESI d'IVREA (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2012. Праверана 27 жніўня 2009.