Адам Аляксандравіч Вішнявецкі

Адам Аляксандравіч Вішнявецкі (? — 1622) - уладальнік маёнткаў на Украіне і Беларусі, актыўны прыхільнік праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай.

Адам Аляксандравіч Вішнявецкі
Нараджэнне 1566
Смерць 1622
Месца пахавання
Род Вішнявецкія
Бацька Аляксандр Аляксандравіч Вішнявецкі[d]
Маці Аляксандра з Капустаў[d]
Дзеці Крысціна з Вішнявецкіх[d]
Веравызнанне праваслаўе
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

Паходзіў з княжацкага роду Вішнявецкіх. У 16011603 у яго маёнтку ў Брагіне знаходзіўся Лжэдзмітрый I, які ўпершыню прызнаўся менавіта Адаму Аляксандравічу, што ён царэвіч Дзмітрый, сын Івана Грознага, цудам уратаваны ад смерці ва Углічы.

Апошні прызнаў Лжэдзмітрыя I царэвічам, падтрымаў яго і пазнаёміў з князем Канстанцінам Канстанцінавічам Вішнявецкім і іншымі магнатамі. Удзельнічаў у паходзе на Маскву. У маі 1606 трапіў у палон і высланы ў Кастраму. У 1607 вярнуўся на радзіму.

Разам з праваслаўным магнатам князем Раманам Кірыкавічам Ружанскім далучыўся да атрада ў некалькі тысяч коннікаў, які разам з Ілжэдзмітрыем ІІ пайшоў на Маскву. Аднак Адам Аляксандравіч у хуткім часе вярнуўся.

Зноскі

Літаратура правіць