Адам Андрэевіч Бірукоў
Адам Андрэевіч Бірукоў (21 лістапада 1914, в. Ядраная Слабада, Клічаўскі раён — 4 сакавіка 1997[1]) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольска-маладзёжнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Гомельскай і Пінскай абласцей у гады Вялікай Айчыннай вайны[2].
Адам Андрэевіч Бірукоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лістапада 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 сакавіка 1997 (82 гады) |
Камандаваў | партызанскай групай |
Біяграфія
правіцьСкончыў ВПШ пры ЦК КПСС у 1958 годзе. З верасня 1940 года сакратар Гомельскага падпольнага абкама ЛКСМБ і Рагачоўскага падпольнага РК ЛКСМБ, да 1 чэрвеня 1943 года член Рагачоўскага падпольнага РК КП(б)Б, адначасова з лістапада 1941 года камандзір партызанскай групы, камісар партызанскага атрада № 255. З 22 лютага 1943 года камісар 8-й Рагачоўскай партызанскай брыгады[2]. У жніўні 1943 — ліпені 1944 1-ы сакратар Пінскага падпольнага абкама ЛКСМБ, у верасні 1943 — сакавіку 1944 член Жабчыцкага падпольнага РК КП(б)Б. З 1947 года на партыйнай і гаспадарчай рабоце. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1959—1963 гадах[2].
Зноскі
- ↑ Бирюков Адам Андреевич
- ↑ а б в Бирюков Адам Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 59. — 737 с.
Літаратура
правіць- Біруко́ў Адам Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 67. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).