Адам Антонавіч Бабарэка

(Пасля перасылкі з Адам Бабарэка)

Адам Антонавіч Бабарэка (2 (14) кастрычніка 1899, в. Слабада-Кучынка Слуцкага павета[1], цяпер Капыльскі раён Мінскай вобласці — 10 кастрычніка 1938, НКУС) — беларускі літаратуразнавец, кpытык, празаік, паэт, філосаф.

Адам Антонавіч Бабарэка
Асабістыя звесткі
Псеўданімы А. Б.; А. Ч.; А-м Б-а; А. Б-ка; А. Б-рэка; Адам Гаротны; Я. Каліна; Якім Каліна; Малады настаўнік; А. Рэка; Чырвоны; А. Чырвоны; Адам Чырвоны; А. Чэмер
Дата нараджэння 14 кастрычніка 1899(1899-10-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 кастрычніка 1938(1938-10-10) (38 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, літаратуразнавец, літаратурны крытык, літаратар
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
А. Бабарэка сядзіць 2-гі злева

Біяграфія

правіць

Вучыўся ў Слуцкай школе, скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1918), настаўнічаў на Случчыне. Падчас польскай ваеннай інтэрвенцыі ўдзельнічаў у камуністычным падполлі і партызанскім руху на Случчыне[1], быў арыштаваны польскімі ўладамі (1920). Пасля вызвалення зноў працаваў настаўнікам, быў членам рэўкома Пукаўскай воласці Ігуменскага павета і загадваў валасным аддзелам народнай асветы. Служыў у Чырвонай Арміі (1921—1922). У 1922—1927 вучыўся на этнолага-лінгвістычным аддзяленні БДУ[1] і працаваў у рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь».

А. Бабарэка стаў адным з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб'яднанняў «Маладняк» (1923), і пазней «Узвышша» (1926)[1]. У 1926—1929 працаваў у Камуністычным універсітэце Беларусі выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры, а з 1928 — асістэнтам кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ[1].

Супрацоўнік Інстытута беларускай культуры[2].

Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей[3].

Арыштаваны ДПУ БССР 25 ліпеня 1930 у Мінску па справе «Саюза вызвалення Беларусі» (Гл. таксама: Рэпрэсіі ў БССР, 1929-1931). 10 кастрычніка 1931 прыгавораны калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ссылкі. Год прабыў у мінскай турме, ссылку адбываў у г. п. Слабадское Кіраўскай вобласці, з канца 1934 у Кіраве (Вятка), працаваў бухгалтарам. Тэрмін ссылкі быў падоўжаны на 2 гады ў адміністрацыйным парадку. Паўторна арыштаваны 24 ліпеня 1937 у рамках сфабрыкаванай маштабнай акцыі па рэпрэсаванні беларусаў, сасланых АДПУ у пачатку 1930-х. 15 лютага 1938 прыгавораны тройкай НКУС па Кіраўскай вобласці да 10 гадоў зняволення ў працоўна-папраўчых лагерах. Пакаранне адбываў у пасёлку Княж-Пагост Комі АССР у Паўночным чыгуначным лагеры НКУС, дзе памёр у лагернай бальніцы. Па першай справе рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўна­га суда БССР 15.11.1957, па другой — 4.7.1959 Кіраўскім абласным судом. Групавая справа А. Бабарэкі і іншых № 20951-с з фотаздымкам захоўваецца ў ар­хіве КДБ Беларусі.

Творчасць

правіць

Дэбютаваў у 1920 вершамі і апавяданнямі ў газеце «Савецкая Беларусь». У 1925 выдаў кнігу прозы «Апавяданні» (Мінск). Пасля яе выхаду пісаў пераважна літатурна-крытычныя артыкулы. Распрацоўваў метадалагічныя пытанні літаратуразнаўства і эстэтыкі, прынцыпы класавай, народнасці, сацыяльнай і эстэтычнай каштоўнасці літаратуры, даследаваў гісторыю беларускай літаратуры[1] (артыкулы змяшчаліся ў часопісах «Маладняк», «Узвышша», «Чырвоны сейбіт», «Радавая рунь» і інш.). Шэраг прац прысвечаны творчасці Я. Коласа, М. Багдановіча, У. Дубоўкі, М. Чарота, З. Бядулі і іншых беларускіх пісьменнікаў[1].

Выбраная бібліяграфія

правіць
  • Збор твораў у двух тамах: Том 1. Літаратурна-крытычныя працы / Адам Бабарэка. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2011. — 939 с.
  • Збор твораў у двух тамах: Том 2. Проза, паэзія, філязофія, публіцыстыка, запісныя кніжкі, дзёньнікі, лісты / Адам Бабарэка. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2011. — 726 с.

Зноскі

  1. а б в г д е ё Бабареко Адам Антонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 35. — 737 с.
  2. Бабарэка Адам Антонавіч Архівавана 31 жніўня 2021. // Возвращенные имена: Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталин. репрессий / сост. и авт. предисл. Н. В. Токарев; под ред. А. С. Махнача.. — Мн .: Навука i тэхнiка, 1992. — С. 20. — 120 с. — 1 000 экз. — ISBN 5-343-01246-9.
  3. Дачка Алеся жыве ў Маскве.

Літаратура

правіць

Выкарыстаныя крыніцы

правіць

Дадатковая літаратура

правіць
  • Конан У. Адам Бабарэка: Крытычна-біяграфічны нарыс. Мн., 1976;
  • Бабарэка Алеся. Слова пра бацьку // Скарыніч. Мн., 1999. Вып. 4.;
  • Илькевич Н. Н. Адам Бабарека: арест — лагерь — смерть. Расправа со ссыльными белорусами в Кирове в 1937—1938 гг.: Документальный очерк. Смоленск, 1999;
  • Угасание. Письма Адама Бабареки из ссылки, тюрем и лагеря. Материалы к биографии /Сост. и вступ. ст. Н. Н. Илькевич. Смоленск, 2001;

Спасылкі

правіць
 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Адам Антонавіч Бабарэка