Адам Бяльке́віч (1798, Вільня — 1840) — навуковец-медык. Прафесар Віленскага ўніверсітэта (1827).

Адам Бялькевіч
Дата нараджэння 1796
Месца нараджэння
Дата смерці 1840
Месца пахавання
Род дзейнасці урач
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

З роду Бялькевічаў, меў брата Антонія. У 1815—1820 гадах навучаўся ў Віленскім універсітэце, у 1822—1823 гадах кшталтаваў веды ў Санкт-Пецярбургу і Маскве. З 1837 лекар.

З 1825 выкладаў у Віленскім універсітэце, ад’юнкт анатоміі. Рыхтаваў прэпараты для ўніверсітэцкага анатамічнага тэатра. Праводзіў даследаванні ў галінах батанікі і арніталогіі.

Этнограф і гісторык А. Кіркор пісаў[1]:

  Адам Белькевич, профессор анатомии, кроме учёности и замечательных способностей, отличался особенною любовью к своим слушателям, умел угадывать таланты и направлять их. Анатомический кабинет в Вильне доведён был усилиями Белькевича до 2528 нумеров.  

Крыніцы

правіць
  1. А. К. Киркор. Вильно // Живописная Россия. Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении. Под общей редакцией П. П. Семенова, вице-председателя императорского Русского географического общества. Том третий. Часть первая. Санкт-Петербург — Москва: Издание книгопродавца-типографа М. О. Вольфа, 1882. С. 154.