Адам Глобус
Ада́м Глобус, сапр.: Уладзімі́р Вячасла́вавіч Ада́мчык (29 верасня 1958, Дзяржынск) — беларускі пісьменнік, мастак, выдавец.
Адам Глобус | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Уладзімір Вячаслававіч Адамчык |
Дата нараджэння | 29 верасня 1958[1] (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Вячаслаў Адамчык |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мастак |
Гады творчасці | з 1981 |
Жанр | апавяданне |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца |
adamhlobus.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і пісьменніка В. Адамчыка. З 1959 жыве Мінску. Скончыў педагагічнае аддзяленне Мінскага мастацкага вучылішча (1977), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі ўніверсітэт (1983). Вучыўся ў мастака Альгерда Малішэўскага[2]. Працаваў чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцелем, рэдактарам у часопісе «Родник» (з 1987). Цяпер займаецца выдавецкай дзейнасцю (выдавецтва «Сучасны літаратар»). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1988), СП БССР (з 1989).
Творчасць
правіцьУ друку пачаў выступаць з вершамі ў 1981 (газета «Літаратура і мастацтва», часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг «Парк» (паэзія, 1988), «Адзінота на стадыёне» (зборнік апавяданняў, 1989), «Смерць — мужчына» (1992), «Скрыжаванне» (1993), «Дамавікамерон» (1994), «Толькі не гавары маёй маме» (1995), «Койданава» (1997), «Новы дамавікамерон» (1998), «Post scriptum» (1999), «Тэксты» (зборнік усіх папярэдніх кніг, 2000), «Браслаўская стыгмата» (2001), «Сшыткі» (2003), «Дом» (2005), «сУчаснікі» (2006), «Літары»[3] (2006), «Play.by» (2009). Публікаваўся ў складзе зборнікаў, «Круглы год» (зборнік хоку беларускіх аўтараў, 1996), «Сучасная беларуская проза» (зборнік, 2003).
Бібліяграфія
правіць- Адам Глобус. Імёны. Літаратурныя партрэты / Пад рэд. В. Акудовіча. — Мн.: Логвінаў, 2013. — 122 с. — (Бібліятэка «Беларускі калегіюм»). — 300 экз. — ISBN 978-985-6991-063-2.
- «Парк» (паэзія, 1988)
- «Адзінота на стадыёне» (зборнік апавяданьняў, 1989)
- «Смерць — мужчына» (1992)
- «Скрыжаванне» (1993)
- «Дамавікамерон» (1994)
- «Толькі не гавары маёй маме» (1995)
- «Койданава» (1997)
- «Новы дамавікамерон» (1998)
- «Post scriptum» (1999)
- «Тэксты» (зборнік ўсіх папярэдніх кніг, 2000)
- «Браслаўская стыгмата» (2001)
- «Сшыткі» (2003)
- «Дом» (2005)
- «сУчаснікі» (2006)
- «Літары» (2006)
- «Казкі» (2007)
- «Convolutus», (2008)
- «Замак», (2008)
- PLAY.BY (2009)
- Новае неба (2010)
- Зваротная перспектыва (2016)
Дыскаграфія
правіцьАльбомы
правіць- «Песні» (Каўчэг, 2003)
Зноскі
- ↑ Беларусь у асобах і падзеях Праверана 17 лістапада 2022.
- ↑ Адам Глобус. Словы пра мастака і настаўніка майго Альгерда Малішэўскага
- ↑ Глобус А. «Літары»: (зборнік). Выдавецтва ХАРВЕСТ, -Мн.: 2006. ISBN 985-13-5411-2. У зборніку сабраны кнігі: Дамавікамерон, Дамавікамерон новы, Дамавікамерон найноўшы, Дамавікамерон алфавітны, Дамавікамерон sexэвалюцыйны, Дамавікамерон miencki, Літаральнік.
Літаратура
правіць- Глобус Адам // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- ARCHE № 4(9)-2000
- ARCHE: Adam Hlobus (нумар прысвечаны А. Глобусу) № 5(10)-2000 Архівавана 29 чэрвеня 2008.
- Д.П. ГЛОБУС АДАМ (Глобус Адам, Hlobus Adam) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 77. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
Спасылкі
правіцьАдам Глобус на Вікісховішчы |