Адам Мартынавіч Дзмітрыеў

Адам Мартынавіч Дзмітрыеў (нар. 1902, в. Ніканавічы, Быхаўскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя — студзень 1936, Ялта, РСФСР, СССР) — пісьменнік.

Адам Мартынавіч Дзмітрыеў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 лістапада 1902(1902-11-06)[1] ці 24 кастрычніка (6 лістапада) 1902[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 студзеня 1936(1936-01-15)[1] (33 гады)
Месца смерці
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік

Біяграфія правіць

У 1912 г. Дзмітрыевы пераехалі на жыхарства ў Сібір. Пасля ўстанаўлення Савецкай улады Адам працаваў у валасным выканкаме. У пачатку 1920-х гадоў скончыў камвуз, працаваў у павятовым рэўкаме, у губкаме партыі, упаўнаважаным па зборы харчовага падатку. У канцы 1922 г. чырванафлотца, потым палітработнік на Далёкаўсходнім флоце, удзельнічаў у дэсанце ў Ахоцкім моры пры ліквідацыі рэшткаў «хеўраў» генерала Пепяляева. З 1925 г. на Балтыйскім флоце: памочнік камісара крэйсера «Прафінтэрн», сакратар партыйнага камітэта брыгады эсмінцаў і інструктар палітупраўлення марскіх сіл Балтыйскага мора.

У 1926 годзе ў часопісе «Красный Флот» было надрукавана першае апавяданне пісьменніка «За хищниками» (пра барацьбу Далёкаўсходняй флатыліі супраць японскіх інтэрвентаў). У пачатку 1930-х гадоў ён быў сярод стваральнікаў літаратурнага аб'яднання Чырвонай Арміі і флоту ЛАЧАФ. У творах пераважае далёкаўсходняя тэматыка.

Памёр пасля цяжкай хваробы ў студзені 1936 г.

Творы правіць

  • … Есть — вести корабль. Роман. Ленинград — Москва. 1932. 148 с.
  • … Есть — вести корабль. Роман. Ленинград. 1934. 152 с.
  • «Адмирал Макаров». Роман. Ленинград. 1934. 308 с.
  • «Адмирал Макаров». Роман. 3 изд. Ленинград. 1935. 244 с.
  • … Есть — вести корабль. Роман. Ленинград. 1936. 177 с.
  • … Есть — вести корабль. Повесть; «Адмирал Макаров». Роман. Ленинград. 1936. 403 с.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Адам Мартынавіч Дзмітрыеў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Быхаўскага р-на. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 150. — 576 с. — ISBN 5-85700-027-0.
  • Белакузаў. В. Адам Дзмітрыеў — пісьменнік з Ніканавіч. // Маяк прыдняпроўя. 22 студзеня 1987. С. 2.
  • Дмитриев Адам Мартынович. // Краткая Литературная Энциклопедия в 9 томах. Т. 2. Москва. 1964. С. 705.