Адам Сміт[7] (англ.: Adam Smith; 5 чэрвеня (16 чэрвеня) 1723, Керколды — 17 ліпеня 1790, Эдынбург) — шатландскі эканаміст, філосаф-этык; славуты прадстаўнік Шатландскага асветніцтва  (руск.); адзін з заснавальнікаў сучаснай эканамічнай тэорыі.

Адам Сміт
Adam Smith
Дата нараджэння не пазней за 16 чэрвеня 1723
Месца нараджэння
Дата смерці 17 ліпеня 1790(1790-07-17)[1][2][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Adam Smith[d][4][5]
Маці Margaret Douglas[d][6]
Род дзейнасці эканаміст, пісьменнік-дакументаліст, філосаф, пісьменнік, выкладчык універсітэта, French moralist, выдавец
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень доктар кананічнага і грамадзянскага права[d] (1762)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік лорд Кэймс
Вядомы як адзін з заснавальнікаў сучаснай эканамічнай тэорыі
Член у
Узнагароды

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (1767)

Fellow of the Royal Society of Arts[d]

член Каралеўскага таварыства Эдынбурга[d] (1783)

Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў невялікім шатландскім горадзе Керколды[7] ў сям’і мытніка. Бацька Адама Сміта памёр за 2 месяцы да яго нараджэння. У 4 гады Адама Сміта выкралі цыганы, быў выратаваны дзядзькам і вернуты маці.

З 1737 па 1746 год вучыўся ва ўніверсітэтах Глазга і Оксфарда. З 1748 чытае лекцыі ў Эдзінбургу. Падрыхтоўка лекцый для студэнтаў універсітэта гэтага горада стала штуршком да фармуліравання Адамам Смітам яго ўяўленняў аб праблемах эканомікі.

Каля 1750 года знаёміцца з Дэвідам Юмам, разам з якім яны інтэлектуальна аформяць сацыяльны рух, вядомы як Шатландскае асветніцтва.

У 1776 пераязджае ў Лондан і публікуе сваю самую вядомую працу «Даследаванне аб прыродзе і прычынах багацця народаў». У гэтай працы ён выклаў лагічную сістэму тлумачэння свабоднага рынку на падставе ўнутраных эканамічных механізмаў, а не знешняга (палітычнага, адміністрацыйнага) кіравання. Гэты падыход па сённяшні дзень з’яўляецца асновай эканамічнай адукацыі.

З 1778 года да самай смерці ў 1790 годзе працаваў кіраўніком мытнага ўпраўлення Эдынбурга.

Галоўныя ідэі правіць

Эканамічныя погляды выклаў у сваёй галоўнай працы «Даследаванне аб прыродзе і прычынах багацця народаў» (1776), якая складаецца з 5 кніг. У ёй разгледжаны тэорыя кошту і размеркавання даходаў, капітал і яго накапленне, эканамічная гісторыя Заходняй Еўропы, крытыка меркантылізму і погляды на эканамічную палітыку, фінансы дзяржавы. Пры жыцці аўтара кніга вытрымала 5 англійскіх і некалькі замежных выданняў і перакладаў. Асновай яго эканамічных поглядаў было ўяўленне, што законы эканомікі дзейнічаюць падобна законам прыроды і вызначаюць жыццё грамадства. У гэтым кантэксце ён найбольш усебакова выразіў ідэі эканамічнага лібералізму — прадастаўлення эканоміцы як мага большай свабоды. У сваёй працы А. Сміт выказвае ідэю пра тое, што рынак рэгулюецца самастойна ў працэсе канкурэнцыі прыватных таваравытворцаў, і праз яго ляжыць шлях да эканамічнага росту і дастатку[8].

Адам Сміт усебакова раскрыў унутраную сувязь многіх з’яў эканамічнага жыцця. Ён адхіліў погляд фізіякратаў аб выключным характары земляробчай працы як працы прадукцыйнай і развіў палажэнне, што кошт ствараецца працай незалежна ад галіны вытворчасці. Разам з тым ён лічыў, што змешчаная ў таварах праца з’яўляецца асновай іх менавога кошту толькі «ў раннім і прымітыўным стане грамадства». Але яго тэорыя ў тым выглядзе, як ён яе выкладаў, не магла растлумачыць двух найважнейшых фактаў рэальнасці: захаванне эквівалентнасці абмену пры куплі-продажы працы (рабочай сілы) і тэндэнцыю да ўсярэдненасці прыбытку, гэта значыць да прапарцыянальнасці прыбытку капіталу, які выкарыстоўваецца для вытворчасці дадзенага тавару.

Адаму Сміту належыць канцэпцыя кошту, які вызначаецца пакупной працай, гэта значыць заработнай платай, а таксама ўяўленне, што кошт тавару, які ствараецца, складаецца з сумы атрыманай ад яго рэалізацыі трох асноўных даходаў — заработнай платы, прыбытку і зямельнай рэнты. Гэта канцэпцыя стала зыходнай для тэорыі фактараў вытворчасці. Вучэнне Сміта мела вялікі ўплыў на развіццё эканамічнай думкі. У канцы XVIII — пачатку XIX ст. яно было вельмі пашырана ў Вялікабрытаніі, Францыі і іншых краінах. Бліжэйшым пераемнікам А. Сміта ў эканамічнай тэорыі быў Давід Рыкарда, які завяршыў стварэнне класічнай палітычнай эканомікі.

Адам Сміт быў першым, хто ў кантэксце сучаснага яму грамадства асэнсаваў маральную дылему стаўлення індывідаў да сацыяльных дабротаў, якую намагаліся вырашыць філосафы і асветнікі. Ён лічыў, што сістэма, якая грунтуецца на натуральнай свабодзе індывіда, свабодзе рынка і канкурэнцыі, вядзе да дабрабыту народа. У свабоднай канкурэнцыі карысталюбных індывідаў ён бачыў крыніцу эканамічнага росту, сацыяльнага парадку і грамадскага шчасця. Індывідуалізм вядзе не да хаосу, але да парадку і росквіту.

Асноўныя творы правіць

 
Inquiry into the nature and causes of the wealth of nations, 1922
  • Лекцыі па рыторыцы і напісанні лістоў (1748)
  • Тэорыя маральных пачуццяў (1759)
  • Лекцыі па рыторыцы і напісанні лістоў (1762—1763, апублікаваныя ў 1958)
  • Лекцыі па юрыспрудэнцыі (1766)
  • Даследаванне аб прыродзе і прычынах багацця народаў (1776)
  • Паведамленне пра жыццё і працах Дэвіда Юма (1777)
  • Думкі аб стане спаборніцтва з Амерыкай (1778)
  • Эсэ на філасофскія тэмы (1785)

Асноўныя працы ў арыгінале правіць

Зноскі

  1. Adam Smith // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Adam Smith // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Смит Адам // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. https://www.britannica.com/biography/Adam-Smith
  5. https://link.springer.com/chapter/10.1057/9780230511194_1
  6. Lundy D. R. The Peerage
  7. а б БелЭн 2002.
  8. Новейший философский словарь / Сост. А. А. Грицанов. — Мн: Изд. В. М. Скакун, 1998. С.365.

Літаратура правіць

  • Катляроў І. В. Сміт Адам // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 58. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7
  • Bussing-Burks, Marie (2003). Influential Economists. Minneapolis: The Oliver Press. ISBN 1-881508-72-2. {{cite book}}: Няправільны |ref=harv (даведка)
  • Rae, John (1895). Life of Adam Smith. New York City: Macmillan Publishers. ISBN 0722226586. {{cite book}}: Няправільны |ref=harv (даведка)
  • Buchholz, Todd (1999). New ideas from Dead Economists: An introduction to modern economic thought. Penguin Books. ISBN 0140283137. {{cite book}}: Няправільны |ref=harv (даведка)

Спасылкі правіць