Адам Нарушэвіч

біскуп смаленскі і луцкі, гісторык, пісьменнік
(Пасля перасылкі з Адам Станіслаў Нарушэвіч)

Адам Тадэвуш Станіслаў Нарушэвіч (20 кастрычніка 1733, Лагішын, Пінскі павет — 8 ліпеня 1796, Янаў-Падляшскі) — вялікалітоўскі філолаг, гісторык, перакладчык, паэт і празаік. З роду Нарушэвічаў. Ахрышчаны ў Лагішыне як Адам Тадэвуш, з 1781 года карыстаўся імем Станіслаў.

Адам Нарушэвіч

Герб
пісар вялікі духоўны літоўскі
24 сакавіка 1781 — чэрвень 1788
Папярэднік Юзаф Казімір Касакоўскі
Пераемнік Міхал Хамінскі
біскуп луцкі
з 3 чэрвеня 1790
Дыяцэзія Луцкая дыяцэзія[d]
Папярэднік Фелікс Павел Турскі[d]
Пераемнік Каспар Цецішоўскі
біскуп смаленскі
з 28 лістапада 1788
Дыяцэзія Смаленская дыяцэзія
Папярэднік Габрыэль Вадзынскі
Пераемнік Тыматэвуш Гажэнскі[d]
тытулярны біскуп
з 13 сакавіка 1775
Дыяцэзія Эмауская дыяцэзія[d]
каад’ютар[d] (Смаленская дыяцэзія)
з 13 сакавіка 1775
Адукацыя
Дзейнасць паэт, гісторык, каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, пісьменнік, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 20 кастрычніка 1733(1733-10-20)[2][3]
Смерць 6 ліпеня 1796(1796-07-06)[2] (62 гады)
Пахаванне
Дынастыя Нарушэвічы
Бацька Ежы Нарушэвіч[d]
Маці Паўліна з Абрамовічаў[d]

Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1748 годзе скончыў Пінскі езуіцкі калегіум, дзе ў 1748 годзе ўступіў у ордэн езуітаў, у 1754 годзе — Віленскую езуіцкую акадэмію. Вучыўся ў Ліёне (Францыя), у Італіі і Германіі. Выкладаў лацінскую мову ў Віленскай акадэміі, заняў там кафедру паэтыкі, дзе выкладаў стылістыку і гісторыю літаратуры. Вялікі пісар літоўскі (1781—1788). Біскуп смаленскі (з 1788), луцкі (з 1790). Валодаў маёнткам Павець каля Пінска. Пахаваны ў Янаве-Падляшскім.

Творчасць правіць

А. Нарушэвіч адным з першых зрабіў пераклад Карнелія Тацыта на славянскую мову (польскую), яго пераклад да цяперашняга часу лічыцца лепшым у еўрапейскай літаратуры, а пераклады Гарацыя — самымі поўнымі і дасканалымі. Аўтар 7-томнай «Гісторыі Польшчы» (Варшава, 1780—1824), гісторыі Крыма — «Таўрыя» (Варшава, 1781). Гэтыя фундаментальныя працы з’яўляюцца наватарскімі на ўсходнееўрапейскай прасторы — вылучаюцца грунтоўнасцю высноў, дасканалым аналізам крыніц. Заснавальнік у польскай гістарыяграфічнай школы (г. зв. «школы Нарушэвіча»), якая проціпаўстаўлялася школе І. Лялевеля.

Аўтар шматлікіх одаў, ідылій, сатырычных твораў.

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць

  1. Sejm-Wielki.pl — 2002.
  2. а б Adam Naruszewicz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Adam Naruszewicz // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць